Грамадства88

Адной з першых ад санкцый супраць авіякампаніі Southwind Airlines пацярпела прапагандыстка АНТ

Напрыканцы сакавіка стала вядома, што Еўрасаюз забараніў авіякампаніі Southwind Airlines палёты з Турцыі ў ЕС і праз ЕС. Гэта стала нечаканасцю для шматлікіх пасажыраў. З адменай рэйса сутыкнулася і тэлевядучая АНТ Кацярына Цішкевіч, якая не змагла вылецець са Стамбула ў Мінск.

Кацярына Цішкевіч. Скрыншот яе інстаграма

Southwind Airlines прыйшлося тэрмінова адмяняць палётную праграму Мінск-Стамбул праз нечаканыя санкцыі Еўрасаюза. Гэтае рашэнне абгрунтавалі сувязямі з Расіяй, бо высветлілася, што авіякампанія належыць Турцыі толькі фармальна.

Рэйсы карысталіся папулярнасцю ў беларусаў, таму што Southwind Airlines маглі дастаўляць пасажыраў у Стамбул на 2 гадзіны хутчэй, чым Belavia.

Паведамлялася, што ўсім вандроўнікам, якія пацярпелі праз санкцыі, забяспечылі пражыванне і харчаванне. Вываз турыстаў робіцца рознымі авіякампаніямі — у тым ліку «Белавія», Azurair, «Аэрафлот» і іншымі.

Телевядучая АНТ Кацярына Цішкевіч прысвяціла непрыемнай сітуацыі сторыс у інстаграме: «Дарога дадому са Стамбула ў Мінск заняла двое сутак. Дзякуй усім за дапамогу і падтрымку! І асобная падзяка САНКЦЫЯМ. Цяпер я ведаю, як можна падарожнічаць 8 дзён па кошце 6».

Скрыншот сторыс Кацярыны Цішкевіч

Кацярына Цішкевіч працуе на тэлебачанні 17 гадоў, 12 з якіх на АНТ. Больш за шэсць гадоў яна ўзначальвае аддзел вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм. Жанчына таксама вядзе многія праўладныя мерапрыемствы.

Пасля фальсіфікацыі выбараў і жорсткіх разгонаў мірных дэманстрацый у 2020 годзе Кацярына была сярод тых, хто трымаўся за сваё месца аберуч. Ці цяжка ёй было глядзець на тое, як звальняюцца найбольш прынцыповыя вядучыя, якіх яна «выгадавала»?

Вось што сама жанчына адказвала на гэтае пытанне ў інтэрв'ю «Советской Белоруссии»:

«Калі кіруеш падраздзяленнем, кожная такая заява аб звальненні — гэта яшчэ і асабістая міні-драма. Ты ўклаў у гэтага чалавека сілы, эмоцыі, а ён раптам вырашыў, што пасада вядучага яму не вельмі важная.

Цяпер я гляджу на гэта проста як на аб'ектыўную рэальнасць. Тыя, каму наша пазіцыя аказалася няблізкая, зрабілі свой выбар. Мне здаецца, тут усё залежала ад асяроддзя. Людзі не знайшлі ў сваім асяроддзі нашай падтрымкі, сышлі на супрацьлеглы бок.

Мая сям'я, скажам, мяне падтрымлівала да канца, іншыя варыянты нават не абмяркоўваліся. Мама, памятаю, тады сказала: «Села ў кадр — і тапі да канца». Думаць, што ты незаменны і на табе ўсё трымаецца, па-дурному і па-дзіцячы. Ніхто нікога не ўгаворваў застацца, нікога не трымалі.

Тэлевізійны працэс у любым выпадку будзе ісці: з табой ці без цябе. У 2020 годзе многія не змаглі справіцца з эмоцыямі. Ну што ж, гэта іх выбар».

Каментары8

  • Лол
    02.04.2024
    пацярпелі ад санкцый іншыя 100 пасажыраў, звычайныя людзі. Вось што важна ў першую чаргу. А прапагандыстка заляціць у Турцыю праз Маскву, не хвалюйцеся.
  • Не глядач АНТ
    02.04.2024
    Хай брэша далей
  • Правдоруб 54
    02.04.2024
    Лол, вот пускай и обращаются эти 99 пассажиров в ту организацию, которая разрешила полеты из Беларуси! Они точно знали, что "турецкая авиакомпания" никакая не турецкая!)
    Или кишка тонка бодаться с гАцударством?...

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →