Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі
Першая беларуска, якая паляцела ў космас, выйшла ў эфір у камбінезоне з гіганцкім чырвона-зялёным сцягам і рассыпалася ў кампліментах да Лукашэнкі.
Марына Васілеўская расказала на «Беларусь 1», што ўжо адаптавалася на МКС.
«Умовы размяшчэння на станцыі добрыя. Прыступіла да выканання праграмы палёту. Экіпаж станцыі дружны, прыняў нас з Алегам Навіцкім гасцінна, аказвае дапамогу як у бытавых пытаннях, так і ў правядзенні запланаваных эксперыментаў. Адчуваем увагу і добрае стаўленне ўсяго экіпажа. Праект адбыўся дзякуючы асабістаму ўдзелу прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Клопат і падтрымку кіраўніка дзяржавы адчуваю пастаянна, і гэта вельмі дапамагае мне ў касмічным палёце», — сказала яна.
Марына Васілеўская стала першай касманаўткай у гісторыі суверэннай Беларусі. Яна прыбыла на МКС 25 сакавіка на караблі «Саюз МС-25». У складзе каманды — ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер, астранаўт Трэйсі Дайсан. Працягласць працы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.
Каментары