Топ-15 беларускіх гарадоў, якія выміраюць хутчэй за ўсё. Лідар вас моцна здзівіць
«Наша Ніва» параўнала колькасць насельніцтва ў гарадах Беларусі па стане на пачатак 2023 і 2024 года. У папярэдняй публікацыі мы разглядалі гарады, у якіх колькасць жыхароў максімальна вырасла. Цяпер рэйтынг тых населеных пунктаў, дзе насельніцтва скарачалася.
Мы лічылі ў абсалютных лічбах, а не ў працэнтных адносінах, таму на верхніх пазіцыях буйныя гарады. І ў лідарах сталіца.
У Мінску колькасць насельніцтва зменшылася на 2609 чалавек, але для сталіцы гэта ўсяго 0,13% насельніцтва.
Услед ідуць буйныя прамысловыя цэнтры — Бабруйск і Орша.
№ | горад | 2023 | 2024 | розніца |
1 | Мінск | 1995471 | 1992862 | -2609 |
2 | Бабруйск | 208611 | 207351 | -1260 |
3 | Орша | 103658 | 102759 | -899 |
4 | Баранавічы | 172150 | 171361 | -789 |
5 | Салігорск | 98590 | 97818 | -772 |
6 | Віцебск | 359148 | 358395 | -753 |
7 | Барысаў | 136409 | 135696 | -713 |
8 | Гомель | 501802 | 501102 | -700 |
9 | Новаполацк | 96320 | 95717 | -603 |
10 | Светлагорск | 63202 | 62602 | -600 |
11 | Ваўкавыск | 41991 | 41510 | -481 |
12 | Полацк | 79960 | 79579 | -381 |
13 | Смаргонь | 35781 | 35422 | -359 |
14 | Слуцк | 60376 | 60056 | -320 |
15 | Пінск | 124613 | 124295 | -318 |
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/339595