Грамадства55

Ціханоўская: Мы кажам «Дзень Волі», а разумеем, што ўся краіна апынулася ў закладніках

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак з нагоды Дня Волі, які адзначаецца сёння.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«Мы вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы людзей знаходзяцца за кратамі. Мы кажам «Дзень Волі», але разумеем: сёння наша краіна апынулася ў закладніках Расійскай імперыі, якая вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, знішчае нашу незалежнасць і нашу ідэнтычнасць. Тым не менш я ўпэўнена: у нашых з вамі сілах змяніць сітуацыю.

За ўсе гэтыя гады мы пачалі цаніць нашу, беларускую, салідарнасць. Асэнсавалі, што шлях да свабоды не бывае хуткім і лёгкім. Мы атрымалі ўнікальны — хоць і балючы — гістарычны вопыт. І сёння імкнемся яго скарыстаць, каб зноў стаць вольнымі.

Я ўпэўнена: прыйдзе час, калі і мы з вамі здолеем пабудаваць краіну, пра якую марым. Хтосьці скажа, што я вяду размову пра нейкую далёкую будучыню. І калі гэта спраўдзіцца — і ці спраўдзіцца ўвогуле — невядома. Але пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваёй перамогі.

З Днём волі! Жыве Беларусь!»

Каментары5

  • .
    25.03.2024
    Жыве вечна!

  • Жора
    25.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    25.03.2024
    [Рэд. выдалена]

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →