Яны крытыкуюць чыноўнікаў і адміністрацыю Лукашэнкі. Даходзіць да крамольных выслоўяў. Распавядаем, што гэта за чат.
Сёння стала вядома, што чат, прывязаны да каналу «Белы трусік», які вядуць радыкальныя прыхільнікі Лукашэнкі, прызналі экстрэмісцкім.
«Белы трусік» — канал прыхільнікаў блогераў Бондаравай, Сідаровіч і Уварава. Адміністрацыя канала шукае «змагароў» сярод дзяржаўных функцыянераў Беларусі. Іх яны называюць «сутулымі» і «суполкай». У розны час яны запісвалі ў «крыптазмагароў» супрацоўнікаў адміністрацыі Лукашэнкі, прапагандыстаў, чыноўнікаў і іншых дзеячаў. У тым ліку нават Мукавозчыка.
Агулам іхнія погляды зводзяцца да таго, што мудры і моцны лідар — Лукашэнка — аточаны знешнімі і ўнутранымі ворагамі, якія ўціхую мараць пра прыход Ціханоўскай да ўлады. Праз гэта «ворагі» ставяць сваіх людзей паўсюль, нават у крамы цацак, дзе прадаюць «няправільныя цацкі з вясёлкай, якай прапагандуе ЛГБТ».
Сярод «поспехаў» суполкі — стварэнне праблемаў тыкток-блогеру Дзім Дзімычу, якога адвольна вінавацілі ў ЛГБТ-прапагандзе і адмена выступу Сакурава ў Мінску.
Нагодай запісаць чалавека ў «змагары» можа стаць, напрыклад, дазвол на «няправільную» мастацкую выставу (погляды на мастацтва ў іх увогуле вельмі спецыфічныя) або канцэрт. Ці проста крытыка канала або некага з куміраў адміністрацыі, напрыклад, Бондаравай — за гэта прапагандыста Канстанціна Прыдыбайлу і запісалі ў геі.
Звычайна прызнанне чата канала экстрэмісцкім выкарыстоўваецца як «папераджальны стрэл». Таксама гэта можа значыць, што некага з удзельнікаў чата асудзілі за «экстрэмізм».
Так было з блогерам Аляксеем Голікавым — пакуль ён толькі хваліў Лукашэнку і цкаваў яго апанентаў, усё ў яго было добра. Яму нават даверылі весці перадачу на СТБ.
Але калі ён разам са сваім сябрам Міхаілам Сідарэнкам, які працаваў у брэсцкім аўтапарку, пачаў крытыкаваць чыноўнікаў, то чат ягонага канала прызналі экстрэмісцкім, а Сідарэнку асудзілі на суткі. Пра Голікава некаторыя прапагандысты пачалі казаць, што ён «ідзе шляхам Ціханоўскага». У выніку аднаго з каментатараў чата асудзілі за «абразу Лукашэнкі» — ён назваў таго «балаболам».
Самога Голікава змусілі прыціхнуць.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬПасля даносаў прарасійскіх актывістаў папулярнаму сярод падлеткаў блогеру Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах
Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК
Каментары