МАК вырашае пытанне, ці дапускаць беларускіх спартсменаў да цырымоніі адкрыцця Алімпіяды
Міжнародны алімпійскі камітэт мае намер абмеркаваць пытанне ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы на найбліжэйшым пасяджэнні выканкама. Ён пройдзе ў Лазане і пачнецца 19 сакавіка.
8 снежня МАК дапусціў беларусаў і расіян да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нейтральным статусе. Пры гэтым у камандных спаборніцтвах удзельнічаць яны не змогуць.
Ва ўдзеле ў Алімпіядзе будзе адмоўлена асобам, якія актыўна падтрымліваюць ваенныя дзеянні ва Украіне. Не будуць таксама дапушчаныя да яе асобы, звязаныя з арміяй або арганізацыямі дзяржаўнай бяспекі. Не акрэдытуюць на спаборніцтвы афіцыйных асоб, таксама будзе забароненая дэманстрацыя афіцыйнай сімволікі Расіі і Беларусі.
Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня.
Прэм'ер Латвіі пра допуск беларусаў і расіян: Рашэнне аб байкоце Алімпіяды павінна быць прынята раней, чым за суткі да адкрыцця
Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды
Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў нейтральным статусе
Чыноўнік Мінспорту выпадкова раскрытыкаваў стан спраў у беларускім спорце
Каментары