Марыя Васілевіч не вызначылася, чым будзе займацца пасля сыходу з парламента
Дэпутат Марыя Васілевіч не балатавалася ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на новы тэрмін, каб паспрабаваць сябе ў іншай сферы, заявіла яна журналістам, адказваючы на пытанне «Спутніка».
«Пакуль яшчэ не вырашыла (чым займацца далей)… Безумоўна, жывёл не кінем», — сказала яна.
Дэпутат падкрэсліла, што атрымала ў парламенце вялікі досвед.
Васілевіч — самы малады дэпутат мінулага парламента. Незадоўга да таго, як атрымаць мандат, яна скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ). Да прыходу ў палітыку яна заваявала тытулы «Міс Беларусь-2018» і «Міс свету Еўропа».
У парламенце Васілевіч запомнілася па законапраекце аб адказным абыходжанні з жывёламі. З'яўляецца актывісткай зоаабарончага руху.
Дарэчы, абавязковае чыпіраванне сабак і катоў пакуль адклалі.
Каментары
Такая опытная депутата не затеряется.