Эканоміка

Як мае працаваць схема па абыходжанні санкцый, накладзеных на вытворцаў цыгарэт

Учора стала вядома, што ў спісе вытворцаў цыгарэт у Беларусі з'явілася новая юрыдычная асоба — ТАА «Сентоні ПРО». Яна зарэгістраваная па адрасе гандлёвага цэнтра «Карона» на вуліцы Кальварыйскай у Мінску, які належыць Паўлу Тапузідзісу, што трапіў пад заходнія санкцыі. Office Life піша, як цяпер усё гэта аформлена і мае працаваць.

Фота: syech imam Al Kautsar / vecteezy.com

Паводле дакументаў, «Сентоні ПРО» належыць на 50% грамадзяніну Беларусі Сяргею Карповічу і на 50% — «Строй-Андзі» Андрэя Піскарова. Статутны капітал — 2000 рублёў.

Кампанія зарэгістраваная па тым самым адрасе, што і адзін з мінскіх гандлёвых цэнтраў «Карона», якім кіруе кампанія Паўла Тапузідзіса «Тытунь-Інвест».

Як вынікае з пераліку Міністэрства па падатках і зборах, «Сентоні ПРО» будзе вырабляць цыгарэты марак Kent, Pall Mall, Rothmans, Vogue, Lucky Strike. Яны гістарычна належалі аднаму з лідараў глабальнага тытунёвага рынку — British American Tobacco (БАТ).

Першапачаткова ў Беларусі «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» займалася дыстрыбуцыяй сваёй прадукцыі і кантрактнай вытворчасцю цыгарэт на гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман».

Пасля трапляння апошняй пад заходнія санкцыі ў 2021 годзе міжнародная карпарацыя зрэагавала на гэта прыпыненнем супрацоўніцтва з «Нёманам». У выніку частка вытворчасці БАТ была перанесена на мінскую фабрыку «Тытунь-Інвест».

У гэты час іншы сталічны вытворца тытунёвых вырабаў «Інтэр Табака» Аляксея Алексіна таксама апынуўся пад санкцыямі. Праз гэта Philip Morris скасаваў ліцэнзійную вытворчасць з беларускай кампаніяй. Разам з тым у Алексіна засталіся лакальныя маркі і сетка гандлёвых кропак «Табакерка».

У верасні 2023 года British American Tobacco абвясціла аб заключэнні здзелкі па продажы бізнэсу ў Расіі і Беларусі кансорцыуму расійскіх інвестараў і мясцовага менеджменту «БАТ Расія». Новая структура пасля заканчэння «бізнэс-трансферу» стала называцца групай кампаній ITMS. Пры гэтым тытунёвая карпарацыя пакінула бізнэс свайму менеджменту разам з правамі на таварныя знакі.

У канцы мінулага года Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла ў санкцыйныя спісы кампанію «Тытунь-Інвест « і яе ўладальнікаў — Паўла Тапузідзіса і Віктара Пятровіча. Да гэтага «Тытунь-Інвест» на працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з Japan Tobacco International.

На мінскай фабрыцы была наладжаная ліцэнзійная вытворчасць Winston, Camel, Sobranie і іншых міжнародных брэндаў. Цяпер на сайце «Тытунь-Інвест» ёсць інфармацыя толькі аб іх уласных гандлёвых марках.

Паводле звестак Office Life, санкцыі затармазілі дзейнасць JTI у Беларусі.

«Кампанія JTI працягвае сваю працу на рынку Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час, па незалежных ад нас прычынах, мы адчуваем часовыя складанасці з забеспячэннем поўнага асартыменту прадукцыі на паліцах у рознічных гандлёвых пунктах, аднак мы актыўна працуем над рашэннем праблем, якія ўзніклі ў інтарэсах нашых партнёраў і спажыўцоў», гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Чытайце таксама:

У Беларусі з'явілася новая кампанія — вытворца цыгарэт. Але не новае прозвішча яе ўладальніка 

Выявіліся сваяцкія сувязі паміж уласнікамі «Кароны» Паўлам Тапузідзісам і Віктарам Пятровічам

«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса

Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі

Каментары

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі18

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»19

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус28

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР10

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?1

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн39

Кароль Карл III: Купаючы мяне, мама трэніравалася насіць карону

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі18

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →