Касмічныя турысты, якія выходзілі ў адкрыты космас, вярнуліся на зямлю
Удзельнікі місіі Polaris Dawn — першыя непрафесійныя астранаўты, якія здзейснілі выхад у адкрыты космас — вярнуліся на зямлю.
Капсула карабля кампаніі SpaceX на парашутах прываднілася ў Мексіканскім заліве 15 верасня.
Місія Polaris Dawn стартавала з мыса Канаверал у штаце Фларыда 10 верасня.
У рамках місіі ўпершыню ў гісторыі быў здзейснены выхад у адкрыты космас непрафесійных астранаўтаў. Ён адбыўся на вышыні каля 738 км над зямлёй. Гэта стала важным этапам у гісторыі касмічных падарожжаў.
Каментары
Так робяць, бо на хостынг відэа для газэты патрэбныя немалыя рэсурсы, якіх у рэдакцыі ня тое каб заваліся. Мяркую, рэдакцыя была б толькі радая, калі б вы узялі на сябе абавязацельства ці спансаваць такія рэсурсы ці арганізаваць такое спонсарства.