Грамадства1616

Лукашэнка паставіў задачу — страсянуць ВНУ

Да 1 верасня рэктары павінны прыняць неабходныя рашэнні, вынікам чаго павінны быць «якасныя выпускнікі і адсутнасць усялякіх уцёкаў за межы краіны». Сёння Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду з рэктарамі краіны.

На думку Лукашэнкі, Беларусь у вышэйшай адукацыі захавала найлепшыя савецкія традыцыі. 

«Самае важнае — мы захавалі пераемнасць і якасць класічнай адукацыі. Была рызыка кінуцца ў рэформы і эксперыменты. Нас вельмі актыўна спрабавалі ўцягнуць у іх дзеячы розных замежных фондаў. Гэта рабілася не выпадкова», — сказаў ён.

Паводле яго, і зараз у Беларусь едуць вучыцца, «таму што мы захавалі лепшыя савецкія традыцыі».

Але тут жа Лукашэнка паказаў на нізкую якасць беларускай адукацыі. Паводле яго, «ледзь не палова» студэнтаў сёння незадаволены якасцю адукацыі.

«Дакладваюць, вы не паспяваеце за тэхналогіямі, маладыя спецыялісты давучваюцца на вытворчасці. Каму патрэбныя такія «спецыялісты»?» — сказаў ён.

А выпускнікі, па словах Лукашэнкі, «павінны дакладна ўсведамляць і разумець, што наша ВНУ адукацыя ў Беларусі лепшая». 

«Многія ўцяклі туды [за мяжу] за адукацыяй, хутка пачынаюць разумець розніцу. Многія вяртаюцца, але не ўсе.

Гэтага хістання быць не павінна. А гэта — праграмы, гэта выкладанне, выкладчыкі і якасны вынік. Як вы будзеце гэта рабіць — гэта ваша праблема. Але да верасня, папярэджваю ўрад, адміністрацыю і міністра, мы, як па школе, збяромся і спытаем з кожнага», — сказаў Лукашэнка.

«Як вы за іх змагаецеся? — працягнуў Лукашэнка тэму міграцыі маладых людзей. — Канкрэтнае пытанне, на якое я хацеў бы пачуць канкрэтны адказ.

Вядома, яны могуць вярнуцца, але з цалкам перавернутай свядомасцю». 

Ідэалагічную і выхаваўчую працу з моладдзю Лукашэнка назваў нездавальняючай.

«Адукацыя ніколі не была і не можа быць па-за палітыкай. Вы не проста даяце прафесію, вы фарміруеце светапогляд маладых людзей. Скажу прама: вы першыя адказваеце за нацыянальную бяспеку і несяце адказнасць за захаванне суверэнітэту краіны.

Калі сярод вас дагэтуль працуюць людзі, якія не падзяляюць нашы падыходы і нашу палітыку, дзяржаўную ідэалогію, калі вы працаўладкоўваеце ўчорашніх хістальнікаў «рэжыму», то якія высновы я павінен рабіць пра вас? Пытанне для разважання і прыняцця рашэнняў», — сказаў ён. 

Але, паводле слоў Лукашэнкі, у адукацыі ўжо навялі парадак, засталося «дашліфаваць».

«Прынялі канчатковыя рашэнні па арганізацыі ўступнай кампаніі ў ВНУ, разабраліся са школьнай адукацыяй. У гэтай тэме паставілі кропку. Цяпер трэба дашліфаваць канкрэтныя падыходы. Сёння перад намі стаіць задача страсянуць ВНУ: адукацыю, навуку ў ВНУ — усё, чым займаюцца ВНУ».

Лукашэнка даручыў стварыць рабочую групу на ўзор той, што стварылі ў ахове здароўя, і праверыць сістэму адукацыі.

«Трэба іх страсянуць. Закасцянелі да неймавернасці!» — сказаў ён. 

Каментары16

  • Нужна идеологическая дошлифовка
    13.02.2024
    Если объяснить студентам, что наша государственная идеология - это сам Александр Григорьевич Лукашенко, то они будут хорошо учиться, полюбят омон, губазик и лично Карпенкова, с энтузиазмом поедут работать по направлению и перестанут убегать за границу. Однозначно.
  • Усё роўна прывыкнуць
    13.02.2024
    Каждый год одно и то же начиная с нулевых. Но если что-то не нравиться зачем тогда поступать ? Мазохисты что-ли?
  • Пудж
    13.02.2024
    ВНУ -- разваліць, студэнтаў -- закрэпасціць.

    Свярбіць сіняпаламу, што моладзь уцякае. Няма каму будзе налогі плаціць красаўцам на ільготныя кватэркі і пенсіі ў 40 гадоў.
    Да і яму самому што, без дварцоў новых сядзець?!

    Калі сярод вас дагэтуль працуюць людзі, якія не падзяляюць нашы падыходы і нашу палітыку, дзяржаўную ідэалогію, калі вы працаўладкоўваеце ўчорашніх хістальнікаў «рэжыму»

    - Не любіце міня, дзіравенскаго мальчыка са Шклова, у сваіх ВУЗіках?! Пасмейваецеся с міня?! Ух я вам дам.

    Беларускі Пол Пот

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/336143

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты10

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам9

У Магілёве ствараюць мурал са львом ФОТАФАКТ3

«Калі застаняцеся, вас чакае смерць». У чаканні ўрагану «Мілтан» з Фларыды эвакуююць мільёны людзей

Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік. Хто яшчэ з беларусаў яе атрымліваў?37

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна4

МТЗ пачаў выпуск газонакасілак на заводзе ў Смаргоні

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты10

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →