Свет

«Мы за тое, каб да нас прыязджалі». Кіраўнікі Друскенік і Віленскага раёна супраць закрыцця новых прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю

Кіраўнікі памежных з Беларуссю горада Друскенікі і Віленскага раёна без захаплення ўспрынялі прапанову літоўскай Нацыянальнай камісіі па бяспецы аб закрыцці яшчэ двух КПП на літоўска-беларускай мяжы — Райгарда (з беларускага боку Прывалка) і Лаварышкаў (з беларускага боку Катлоўка), піша Delfi.lt.

Пункт пропуску «Лаварышкі» (з беларускага боку «Катлоўка»). Фота: news.transinfo.by

Кіраўнік Віленскага раёна Роберт Духневіч пагаджаецца, што дзяржава павінна клапаціцца пра сваю бяспеку. Аднак пры гэтым палітык заўважае — важна гарантаваць, каб у жыхароў была магчымасць наведваць сваякоў, якія жывуць за мяжой. У той жа час мэр Друскенікаў Рычардас Малінаўскас сцвярджае, што горад павінен быць адкрытым для ўсіх, у тым ліку і для турыстаў з Беларусі.

«Мы курорт. Курорт для ўсіх. Мы не ўвязваемся ў геапалітычныя пытанні, у пытанні бяспекі, гэта не наша функцыя, не наш узровень. Мы за тое, каб да нас прыязджалі адпачываць, лячыцца ўсе ахвотныя, добразычліва настроеныя людзі. А праверкай іх добразычлівасці павінны займацца спецслужбы», — сказаў Малінаўскас.

Пры гэтым Малінаўскас адзначыў, што закрыццё КПП можа паўздзейнічаць і на мясцовы бізнэс.

«Мы насамрэч дапусцілі дурныя памылкі. На сённяшні дзень я не ведаю, ці палепшаць яны становішча. Не мне вырашаць. Але, гледзячы з боку, як мы перашкаджаем уезду простых людзей, я думаю, гэтым (…) мы паказваем простым людзям наша стаўленне», — лічыць ён.

У сваю чаргу, Роберт Духневіч нагадаў, што важна не толькі клапаціцца пра бяспеку краіны, але і думаць пра сувязі жыхароў з беларускімі сваякамі.

«Мы павінны зразумець, што гэтыя тэрыторыі на мяжы цесна звязаныя сваяцтвам, і сваякі нашых грамадзян жывуць там з-за пэўных гістарычных прычын. Гаворка ідзе не пра людзей, якія ездзяць па пакупкі, яны ездзяць да сваіх сем'яў, да людзей старэйшага ўзросту. Мы павінны зрабіць так, каб праезд не быў татальна абмежаваны, у людзей павінна быць магчымасць мець зносіны з членамі сям'і», — сказаў ён.

Таксама Духневіч падкрэсліў, што трэба пакінуць шляхі і для апанентаў беларускай улады. 

Каментары

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў30

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →