Свет1111

«Калі такіх людзей будуць сотні і тысячы, мы сутыкнемся з сур'ёзнай пагрозай». Кейс былога міліцыянта Маціевіча ўзрушыў літоўскіх палітыкаў

Літоўскія палітыкі і чыноўнікі пасля з'яўлення інфармацыі, што ў Літве паўтара года жыў і працаваў былы маёр беларускай міліцыі, які ўдзельнічаў у задушэнні пратэстаў 2020 года, загаварылі пра неабходнасць удасканалення працэсу праверкі беларусаў, якія ўязджаюць у Літву, піша Delfi.lt. Па гэтым пытанні ёсць згода паміж уладамі і апазіцыяй.

Віцэ-спікер Сейма, прадстаўнік кіроўнай кааліцыі Паўлюс Саўдаргас адзначыў, што наяўнага цяпер парадку праверкі недастаткова. Дэпутатка ад апазіцыйных сацыял-дэмакратаў Давіле Шакалене таксама адзначае, што важна пашырыць магчымасці ўстаноў, якія ў Літве правяраюць іншаземцаў.

«Мы марудзім з наданнем нашым разведчыкам паўнамоцтваў, якія ёсць у іх калег з іншых краін НАТА. (…) Трэба гаварыць і пра фінансаванне», — сказала дэпутатка.

На думку Паўлюса Саўдаргаса, некантраляваны ўезд беларусаў у краіну можа стаць пагрозай літоўскай нацбяспецы.

«Беларуссю кіруе дыктатар, гэта дзяржава нафаршыраваная спецслужбамі, там для гэтага задзейнічана шмат магутнасцяў — каб расцягнуць сетку беларускіх агентаў у Літве. (…) У нас могуць быць такія агенты, і іх няпроста будзе выявіць Дэпартаменту міграцыі і нашай выведцы», — сказаў дэпутат.

«Калі з'ява будзе масавай — калі такіх людзей будуць сотні і тысячы, то наступіць дзень X, калі мы сутыкнемся з сур'ёзнай пагрозай нацбяспецы», — заўважыў Саўдаргас.

1 лютага 2024 года Дэпартамент міграцыі паведаміў, што прынята рашэнне аб пазбаўленні грамадзяніна Беларусі Аляксандра Маціевіча часовага дазволу на жыхарства ў Літве, паколькі ён не задавальняе ўмовам, якія дзейнічаюць у дачыненні да асоб, якім выдаюць такі дакумент.

Калі высветліцца, што Маціевіч уяўляе пагрозу бяспецы краіны, то будзе прынята пастанова забараніць яму ўезд у Літву.

Паводле інфармацыі МУС Літвы, першы раз Маціевіч прыехаў у Літву з Польшчы, у яго была нацыянальная віза іншай краіны Еўрасаюза. У лістападзе 2022 года, калі яму выдалі дазвол на жыхарства, не было звестак пра тое, што ён можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. 

Каментары11

  • даведка
    01.02.2024
    Чем больше белорусских ментов уедет дальнобойщиками и установщиками окон, тем легче будет революция в РБ.
  • Тэкля
    01.02.2024
    Не разумею, чаму звычайнаму грамадзяніну цяжка атрымаць візу, цяжка прайсці кантроль, а людзі з сілавых структур трапляюць у Еўропу з лёгкасцю

  • мясцовы2
    01.02.2024
    Шаноўныя літоўцы. ня трэба нічога рабіць. І надалей шукайце выключна тых, хто двадцаць з лішнім год таму па маладосьці ў безвыходнай сітуацыі трохі паслужыў на кантракце ў мотастралковых войсках, і анулюце ім жэстачайшэ іхнія ДНЖ. А самых адмарожаных мянтоў пакіньце сабе.

    Шутка.

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА4

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С3

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю1

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА1

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку127

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА4

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →