Меркаванні77

«Удзівіцельна, што і Вова тожа прыспасобіўся». Якім быў гісторык Уладзімір Ляхоўскі

Сёння 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ляхоўскага. Ён да гэтага юбілею, аднак, не дажыў, раптоўна памёршы амаль два з паловай гады таму. З нагоды юбілею пра Ляхоўскага ў фэйсбуку ўспамінае ягоны сябар, гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Уладзімір Ляхоўскі

Для мяне ягоная заўчасная смерць была не проста смерцю знаёмага чалавека: апошняе дзесяцігоддзе перад гэтым ён быў адным з маіх найбліжэйшых сяброў. Ды нават можа і самым блізкім, бо так сталася, што калісьці ён здаў мне ў наём сваю кватэру, якая засталася ў спадчыну ад бацькоў, а праз некалькі гадоў у сувязі з сямейнымі праблемамі мусіў перасяліцца ў яе і сам, мяне пры гэтым не выганяючы. Таму мы 7 з паловай гадоў пражылі з ім пад адным дахам, і дзеля таго я, відаць, той чалавек, які ведаў і яго, і пра яго найбольш і найглыбей. Пасля членаў сям'і, натуральна.

Хоць у нас была дастаткова вялікая (амаль 15 гадоў) розніца ва ўзросце, яна насамрэч зусім не адчувалася. Перадусім таму, што Валодзя душой быў малады і мы з ім маральна былі на адной хвалі. Светапоглядных супярэчнасцяў у нас не было, род заняткаў падобны, кола знаёмстваў таксама, таму пагаварыць заўсёды было пра што: ці пра гісторыю, ці пра палітыку, ці проста пра жыццё.

Ён мне расказваў падрабязнасці пра сваё дзяцінства і юнацтва ў мінскім прамысловым раёне (у якім мы якраз і жылі, таму ўсё наглядна ўяўлялася на мясцовасці), я яму — пра вёску, у якой сам ён па пэўных жыццёвых абставінах амаль ніколі не бываў, хоць бацькі паводле паходжання і былі вяскоўцамі.

Яшчэ ён любіў расказваць пра войска, пра працу па рабочых спецыяльнасцях, пра прыход да беларускасці, удзел у палітычным жыцці падчас перабудовы і ў пачатку незалежнасці…

Я яго ўсё падбіваў напісаць успаміны для «Нашай гісторыі», якую тады рэдагаваў, асабліва пра службу ў войску, якую ён маляўніча распісваў і якая, як ён сам прызнаваў, найперш дала штуршок да ягонага прыходу да нацыянальнай ідэі. Але не склалася.

Ён думаў, што яму часу адпушчана куды больш, чым рэальна сталася, паміраць яшчэ зусім не збіраўся. Нават апошні званок, які ён мне зрабіў за гадзіну ці за дзве да смерці, тычыўся спраў зямных, а не нябесных…

Дзякуючы ягоным расказам пра сваё дзяцінства і юнацтва і я даволі някепска ведаў гістарычную тапаграфію той часткі мінскіх Шарыкаў, дзе месцілася ягоная кватэра, нейкія даўнія сцэнкі з яе мінуўшчыны, а таксама людзей-старажылаў, якія там жылі. Жыве там якая бабка пад сотню гадоў узросту, што ўжо выходзіць на вуліцу толькі прайсціся ці на лаўцы пасядзець, а Валодзя раскажа і як яе завуць, і якая мянушка, і дзе працавала, і хто муж-дзеці, і як «зажыгала» будучы маладзейшай, і нейкія канкрэтныя даўнія выпадкі з яе прамым ці ўскосным удзелам успомніць. Дзеля гэтага і для мяне раён той быў не безаблічны, напоўнены прывідамі ранейшага жыцця.

Помню, адна такая суседка, крыху старэйшая за Ляхоўскага, але знаёмая яму з дзяцінства, папрасіла дапамагчы ёй зацягнуць на чацвёрты паверх халадзільнік. У працэсе неяк спыніліся і Валодзя некуды адышоў на хвілінку.

А тая суседка кажа: «Вось ты па-беларуску гаворыш, і я тожа трохі магу. Але ўдзівіцельна, што і Вова тожа прыспасобіўся». Я яму пасля расказаў, і мы так рагаталі з гэтага «прыспасабленства», яно стала проста нашым унутраным мемам.

Гэтая суседка, дарэчы, пасля ягонай смерці ўвечары перад пахаваннем пазваніла ў дзверы і папрасілася зайсці. Я ўпусціў ды крыху пагаварылі пра тое-сёе. І я скарыстаўся набытымі раней ведамі ды размаўляў з ёй пра ўсе дваровыя справы даволі кампетэнтна і нязмушана. Сам Валодзя ўсё казаў, што хоча яе распытацца, ці жывы яшчэ той ці тая, ад чаго хтосьці памёр, дзе цяпер той і гэты і чаму таго даўно не відаць. Ну то я сам пра ўсё і ўсіх у яе распытаўся і ўсіх навін дваровых старажылаў стаў у курсе. Дарэчы, расказвала пра гэта ўсё жанчына гэтым разам нават не на трасянцы, а даволі чыстай беларускай мове. Не брахала і не перабольшвала тады, што «трохі можа».

Але смерць Валодзева была настолькі раптоўнай ды нечаканай, што я тады да сітуацыі, што яго няма, не паспеў і прызвычаіцца.

Як пайшла суседка, то ў мяне нават думка ў галаве была па інерцыі: вось як прыйдзе ён, то я яму і раскажу ўсе навіны, каб толькі не забыцца. І толькі праз імгненне торгае, што насамрэч гэта ўжо лішняя інфармацыя, бо ніхто не прыйдзе і нікому гэта не трэба.

Пасля яшчэ працяглы час такое было, што калі нешта здаралася ў жыцці, то хацелася яму нешта расказаць, часам проста разам пасмяяцца. Ён быў вясёлы чалавек, з добрым такім інтэлектуальным пачуццём гумару. Цяпер, канешне, адпусціла, час лечыць. Але ўсё ж такі адчуванне ёсць, што з ім было б прасцей і весялей.

Каментары7

  • Аспирант
    05.02.2024
    Нормальный был человек, хоть и с нездоровым уклоном в сторону национализма, что сильно помешало ему стать действительно профессионалом в своём деле. Выдающимся историков его трудно назвать, но это действительно но была его стезя, дело его жизни.
  • Каректор
    05.02.2024
    Дима, а "тожа" вас не смушчаець?
  • Інтэрнацыянал
    05.02.2024
    Аспирант, а чым «здаровы» ўхіл адрозніваецца ад «нездаровага», на Вашу думку?

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту2

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра4

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →