Грамадства22

Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама

З 23 студзеня галоўную абласную газету рэгіёна ўзначальвае Таццяна Сяргеева. 

Раней яна займала пасаду кіраўніцы аддзела па сувязях са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, піша БАЖ.

Новую галоўную рэдактарку прадставілі калектыву намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка. Кандыдатуру Таццяны Сяргеевай ухваліў глава Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.

Кіраўніцтва аблвыканкама нацэліла Таццяну Сяргееву на ўстойлівае развіццё выдання, далейшае павышэнне яго іміджу і наладжванне яшчэ больш шчыльнай сувязі з чытачамі.

Галоўны ідэолаг вобласці Ігар Булаўка падкрэсліў, што газета «Гродзенская праўда» — вельмі сур'ёзны інфармацыйны рэсурс і інструмент ідэалагічнай работы.

— Мы бачым, у які няпросты час мы жывем, цяпер актыўна вядзецца інфармацыйная вайна. І такому сур'ёзнаму інфармацыйнаму выданню, як «Гродзенская праўда», патрэбная моцная кіраўніца. Таццяна Уладзіміраўна — абсалютная патрыётка сваёй краіны, якая ніколі не здрадзіць і павядзе за сабой каманду, — сказаў Ігар Булаўка.

Таццяна Сяргеева скончыла Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 2010 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства». У 2023 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».

З чэрвеня 2020 года і да цяперашняга часу працавала на пасадзе начальніка аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

Рэдакцыя дзяржаўнага выдання «Гродзенская праўда» аб'ядноўвае ў сабе газету «Гродзенская праўда», сайт grodnonews.by, газету «Рэкламка. Рэкламны дадатак да газеты «Гродзенская праўда», а таксама раённыя газеты «Свіслацкая газета» (Свіслацкі раён) і «Бераставіцкая газета» (Бераставіцкі раён).

Да красавіка 2023 года на працягу 6 гадоў газету ўзначальвала журналістка Лілія Навіцкая. Пасля сыходу Навіцкай галоўнымі рэдактаркамі па чарзе былі дзве яе намесніцы — Алеся Рабак і Ганна Радзюк.

Каментары2

  • даведка
    27.01.2024
    Представляю, какая атмосфера царит под руководством полковника КГБ Булавко, где одну сняли, другой спился.
  • даведка
    27.01.2024
    Этот главный областной идеолог полковник КГБ Булавко за несколько лет наломал уже столько дров, что пришлось даже ликвидировать областную типографию, где печатались районные газеты и сама «Гродзенская праўда».

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Чарнагорыі ў першы дзень новага года стралок забіў як мінімум 12 чалавек1

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Аднаго называлі беларускім Шаляпіным, а другога — залатым голасам Беларусі. Але жыцці абодвух артыстаў трагічна абарваліся

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →