Грамадства1515

«У нас не гнуткая, умоўна законная сістэма празаходніх талерастаў!» Гомельскі чыноўнік пракаментаваў марш расійскіх фанатаў

На ўчарашнія публікацыі незалежных СМІ аб масавым шэсці ў Гомелі расійскіх гандбольных фанатаў, якія яўна не атрымлівалі на яго дазволу ад уладаў, адрэагавалі мясцовыя ўлады. На канале, які кантралюе начальнік камітэта інфармацыйна-аналітычнай працы і маніторынгу Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ісачанка, з'явіўся каментар ідэолага, заўважыў «Флагшток».

Праўда, нічога канкрэтнага ідэолаг па гэтай справе не сказаў, абмежаваўшыся пафаснымі лозунгамі ў апраўданне парушальнікаў прынятых лукашыстамі драконаўскіх законаў.

Несанкцыянаванае шэсце па Гомелі ён назваў «праходкай спартыўных фанатаў з брацкай Расеі», якое, на яго думку, нельга параўноўваць «з шабашамі экстрэмістаў» беларусаў.

«У Беларусі спорт — гэта пра спорт, а не пра палітыку!», — заявіў ідэолаг, паведаміўшы, што і расейцы, маўляў, пераследаваліся — «тыя, хто паводзіў сябе супрацьзаконна».

Увогуле ж, як ён сцвярджае: «Закон у нас адзіны і моцны, а не гнуткая, умоўна законная сістэма празаходніх талерастаў!»

Акрамя шэсця, фанаты «Зеніта» пакінулі графіці на гарадскім Цэнтры культуры, а таксама пад афіцыйным чырвона-зялёным сцягам правялі «выставу» ультраправай сімволікі.

24 студзеня шумная калона заўзятараў расійскага гандбольнага клуба «Зеніт» прайшла шэсцем ад Прывакзальнай плошчы, праз праспект Леніна да спарткомплексу ў Гомелі на вуліцы Ірынінскай. У калоне былі прыезджыя расейцы з дымавымі шашкамі, барабанамі, фанаты скандавалі «крычалкі». Правядзенню няўзгодненага масавага шэсця ў цэнтры горада міліцыя не замінала і пра парушэнні правапарадку афіцыйна не паведамляла.

Каментары15

  • Ганьба
    25.01.2024
    Не ведаю пра заходніх талерастаў, але азадак пад гаспадароў з расеі гомельскія шасцёркі падставілі знатна.
  • Вот где импотентны и холуи на побегушках у кремля
    25.01.2024
    Незаконное шествие, размещение ультраправой символики, скандирование лозунгов фашисткого (рашисткого) типа, порча государственного имущества, незаконное нанесение граффити на здание городского центра культуры, выкрикивание нецензурных слов и демонстрация фашистских жестов. И ноль реакции от местных холуев из лукашенковского гестапо, которые только и могут, что лизать путину и россиян одно место, да задерживать, судить и пытать невинных беларуских женщин за комментарии и лайки в одноклассниках. И даже ведомство Шведа не возбудилось. Вот где импотентны и холуи на побегушках у кремля.
  • Пеця
    25.01.2024
    Свіня, што малюе графіці, была затрымана? Не? Значыць, грошы на рамонт будынку заплацяць нашчадкі самазванца, які захапіў пасаду старшыні гарвыканкама Гомеля.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →