Пазітыўным фотам падзялілася ў інстаграме яго жонка Ірына Гой.
«Наша маленечкая, сардэчна запрашаем) Кур'ян Карына Дзянісаўна», — напісала яна ў інстаграме.
Дачка з'явілася на свет у радзільні Мінскай вобласці.
Гэта трэцяе дзіця ў Дзяніса Кур'яна. Праўда, першыя два — Кірыл і Мілана — ад першага шлюбу з Юліяй. Пара разышлася шэсць гадоў таму. Гэтым дзецям цяпер 13 і 11 гадоў.
У лістападзе паведамлялася пра затрыманне Дзяніса Кур'яна сілавікамі. Праўда, ці адбыў ён адміністрацыйны арышт, ці затрыманне было кароткатэрміновым, не вядома. Дзяніс пасля з'яўлення навіны апублікаваў у інстаграме фота з жонкай, напісаўшы: «Кахаю і ўсё тут».
Тады пісалася, што Дзяніс быў затрыманы ў рамках «справы блогераў», калі ад затрыманых патрабавалі спыніць медыйную актыўнасць і бізнэс.
Каментары