Грамадства

Былога палітвязня, які летась адбыў тэрмін па «справе Зельцара», зноў будуць судзіць

Хайруліна зноў будуць судзіць 26 лістапада.

Першы раз Цімура Хайруліна затрымалі 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцара.

Тады яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 5 жніўня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе яму прызначылі 2,5 года пазбаўлення волі. Па падліках праваабаронцаў, у кастрычніку 2023 года Цімур выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну, піша «Вясна».

Цяпер стала вядома, што Хайруліна зноў будуць судзіць 26 лістапада. Гэтым разам яго абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу будуць разглядаць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Юлія Блізнюк. Пакуль невядома, ці знаходзіцца Цімур пад вартай.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →