Беларускі блогер Улад А4 і яго дзяўчына, таксама блогерка, Юлія Гадунова чакаюць дзіця.
Навіной пара падзялілася ў інстаграме.
«Чакаем», — падпісала Гадунова фота, на якім бачна, што дзяўчына цяжарная.
Улад Бумага і Юлія Гадунова сустракаюцца 7 гадоў. Яны любяць дарыць адно аднаму дарагія падарункі.
Улад Бумага — блогер-мільённік. На яго ютуб-канале 50 млн падпісчыкаў, а ў інстаграме за ім сочаць 7,2 млн. У Гадуновай у інстаграме 1,9 млн падпісчыкаў.
Каментары
Вангую, что при его уровне доходов, отношений хватит на 1-2 года, после чего жена подаст на развод в связи с интересами алиментных выплат и раздела имущества.