Шатландскі «Сэлтык» вырашыў пакуль не набываць абаронцу зборнай Беларусі і наваполацкага «Нафтана» Дзмітрыя Верхаўцова.
Дзмітры прыбыў у Глазга на медыцынскі агляд некалькі дзён таму і чакалася, што найбліжэйшымі днямі будзе падпісаны кантракт.
Але галоўны трэнер кельтаў Тоні Моўбрэй вырашыў
не падпісваць кантракт, тактычна прапанаваўшы вярнуцца да абмеркавання кандыдатуры 23-гадовага абаронцы наступным летам.
Моўбрэй зазначыў, што беларус – някепскі абаронца, што добра глядзеўся ў матчах адборачнага турніру да чэмпіянату свету на футболе са зборнай Англіі.
Дарэчы, каб пераход Верхаўцова ў «Сэлтык» здзейсніўся, сума трансфера склала б 500 тыс. фунтаў, паведамляе BBC sport.
Каментары