Свет22

Дзяржсакратар ЗША: Пуцін не спыніцца ва Украіне, ён пойдзе на краіны НАТА

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен папярэдзіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін мае агрэсіўныя задумы, якія распасціраюцца за межы Украіны, і не спыніцца ля межаў гэтай краіны, калі яму дазволяць перамагчы. Блінкен заявіў, што калі расійскага лідара не спыніць, то пасля Украіны ён «пойдзе на краіны НАТА».

Энтані Блінкен. Фота: Alex Brandon / AP

 «Калі мы дазволім Пуціну пазбавіцца адказнасці, калі страцім пільнасць і ўсё, што мы робім для Украіны, то гэта адкрые скрыню Пандоры, — цытуе Блінкена «Голас Амерыкі». — Ён не спыніцца ва Украіне, і іншыя патэнцыйныя агрэсары ў іншых рэгіёнах свету засвояць гэты ўрок». 

Па словах Блінкена, такі сцэнар багаты сурʼёзнай небяспекай, паколькі можа ўцягнуць ЗША ў прамы канфлікт з Расіяй. 

«Я думаю, што [Пуцін] накінецца на Украіну па поўнай праграме, а затым пойдзе на краіны НАТА, — сказаў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі. — І вядома ж, калі ён нападзе на краіну НАТА, мы будзем абавязаныя дапамагчы ёй у адпаведнасці з артыкулам 5 дамовы аб НАТА». 

Блінкен заявіў, што ЗША хочуць зрабіць усё, каб гэтага не адбылося. Ён падкрэсліў важнасць адабрэння Кангрэсам пакета коштам 106 мільярдаў долараў, запытанага прэзідэнтам Джо Байдэнам, які ўключае дапамогу Украіне. 

«Гэта не вечная вайна, і для нас гэта таксама не вечныя выдаткі, — заявіў ён. — Нават цяпер, калі мы дапамагаем Украіне абараняць сябе, супрацоўнічаючы з дзясяткамі іншых краін, мы працуем над тым, каб Украіна магла цвёрда стаяць на нагах у ваенным, эканамічным і дэмакратычным плане». 

Пры гэтым ён папярэдзіў: «Калі мы не атрымаем гэтыя грошы, гэта будзе рэальная праблема». 

Дзяржсакратар заявіў, што дапамога Украіне — гэта агульная справа ЗША і іх бліжэйшых саюзнікаў, якая павінна працягвацца.

@nashaniva Ва Украіне ўпершыню выкарысталі «гібрыдную» сістэму СПА FrankenSAM #україна #війна #война #славаукраїні #нашаніва #зсу #всу #новости #білорусы #беларускітыкток #мова ♬ Dramatic Military - Faid rafanda

Каментары2

  • І што?
    17.01.2024
    Але грошай і зброі мы не дамо
  • Щур
    17.01.2024
    Позиция Запада и США - и рыбку съесть и получить сексуальное удовлетворение 😂

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед10

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ3

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →