Грамадства1515

Старшакласнікаў у Беларусі будуць вучыць перакладаць палонных

Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму факультатыва «Ваенны пераклад» па англійскай мове для вучняў 10-11 класаў, адпаведная пастанова ведамства афіцыйна апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ілюстрацыйнае фота

Згодна з гэтым дакументам, на факультатыве старшакласнікі будуць не толькі вывучаць асаблівасці ваеннага перакладу, але і структуру Узброеных сіл ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама навучацца перакладаць допыты палонных, піша «Спутнік».

Гэтая вучэбная праграма разлічана на 69 навучальных гадзін: у 10-м класе — 35 гадзін і 34 гадзіны ў 11-м.

За гэты час школьнікі павінны будуць асвоіць ваенную тэрміналогію і абрэвіятуры, граматычныя з'явы, характэрныя для арыгінальных ваенных і ваенна-тэхнічных тэкстаў, агульныя звесткі аб узброеных сілах Вялікабрытаніі і ЗША і іх узбраенне, а таксама класіфікацыю ваенна-тапаграфічных карт.

Мяркуецца, што ў рамках гэтага факультатыва вучні старэйшых класаў навучацца «выкарыстоўваць атрыманыя веды ў розных сітуацыях іншамоўных зносін, здабываць інфармацыю з тэксту па ваеннай тэматыцы, чытаць змест баявых дакументаў і перадаваць іх сутнасць на рускай мове, перакладаць з англійскай мовы на рускую ваенныя і ваенна-тэхнічныя тэксты, ажыццяўляць двухбаковы пераклад гутаркі або допыту ваеннапалоннага, а таксама вызначаць па знаках адрознення амерыканскіх і брытанскіх вайскоўцаў, іх прыналежнасць да званняў і катэгорыяў».

Каб гэтаму навучыцца, на факультатыўных занятках будуць выконвацца розныя вусныя і пісьмовыя віды работ.

Сярод іх пераклад з ліста замежнага тэксту, двухбаковы пераклад гутаркі, допыту або апытання, расшыфроўка абрэвіятур, перадача зместу схем ваеннага характару, а таксама пісьмовы пераклад ваенных і ваенна-тэхнічных тэкстаў з англійскай мовы на рускую.

@nashaniva Старшакласнікаў у Беларусі будуць вучыць перакладаць палонных #новостибеларуси #беларусь #мова #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #беларускітыкток #нашаніва #школа #патриоты ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Каментары15

  • Пытанне
    16.01.2024
    На які год плануецца вайна? Што ўжо спецыялістаў на вайну са школы рыхтуюць?
    Так хутка вайна?
  • ,,Ученик 6Б класса, школа средняя Минска
    16.01.2024
    Я очень рад этому. Анличанов и разных американцев когда будем брать в плен, секреты будут задавать. Медаль хочу военную за это. Люблю Президента, школу и государство
  • вайна
    16.01.2024
    рускі свет гэта вайна

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я еў велізарныя сэндвічы з крэветкамі за адным сталом з КДБ». Столтэнберг распавёў, як у 1991 годзе спрабаваў завербаваць савецкага агента

Беларуска здае патэльні назад у крамы праз год пасля карыстання8

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →