Свет

«Ніякага ціску ад партнёраў адносна спынення нашай абароны няма» — Зяленскі ў Вільні

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў заяве для СМІ па выніках перамоў з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам у Вільні выказаў упэўненасць, што партнёры Украіны пакуль не гатовыя патрабаваць ад Кіева замарозіць вайну з Расіяй. Таксама яны павінны ўлічваць, што Уладзімір Пуцін не збіраецца спыняцца на дасягнутым і згортваць баявыя дзеянні, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў Вільні. Скрыншот з відэа

«Ніякага ціску ад партнёраў няма адносна спынення нашай абароны… Ціску адносна замарожанага канфлікту няма. Пакуль няма.

Ёсць розныя галасы, я ў медыя іх чуў, чытаў і ведаю. Ёсць розныя галасы і розныя дыскусіі. Я думаю, што партнёры пакуль афіцыйна не гатовыя даваць нам адпаведныя сігналы. Прынамсі, я іх асабіста не чуў.

Мне здаецца, трэба звярнуць увагу на рыторыку прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Ён не збіраецца спыняцца. Ён хоча нас цалкам акупаваць. І тая часам няўпэўненасць партнёраў у выглядзе выніку ў дачыненні да фінансавай і вайсковай дапамогі Украіне, хуткай рэакцыі — толькі дадае адвагі і сіл Расійскай Федэрацыі. Таму зацягваць з гэтым (аказаннем дапамогі) дакладна не трэба», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён таксама заявіў, што Уладзімір Пуцін не супакоіцца, пакуль не разбурыць Украіну. А Літва, Латвія, Эстонія і Малдова могуць быць наступнымі, калі Украіна не вытрымае.

«Яны (расейцы) ужо пачалі казаць пра Фінляндыю, пра незалежнасць Узбекістана… Ён (Пуцін) не скончыць гэта ўсё, пакуль мы ўсе разам не скончым яго», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Як падчас вайны падарожнічае Зяленскі, калі самалётам з Кіева не вылеціш?

Зяленскі з неанансаваным візітам прыехаў у Літву

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны пра сітуацыю на фронце: Расія павялічвае колькасць тэхнікі і перагрупоўвае войскі

Каментары

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →