Сыходзіць эпоха. Microsoft выдаліць з Windows легендарны тэкставы рэдактар
Кампанія Microsoft паведаміла на сваім афіцыйным сайце пра тое, што для АС Windows 11 рыхтуецца чарговае абнаўленне. Паводле наяўнай інфармацыі, з абноўленай версіі аперацыйнай сістэмы будзе прыбраны адзін з традыцыйных элементаў Windows. Гаворка ідзе пра тэкставы рэдактар WordPad.
«WordPad больш не абнаўляецца і будзе выдалены ў будучым выпуску Windows. Мы рэкамендуем Microsoft Word для дакументаў з фарматаваным тэкстам, такіх як.doc і.rtf, і «нататнік Windows» для простых тэкставых дакументаў, такіх як.txt», — сказана ў паведамленні.
WordPad карыстальнікі выкарыстоўваюць досыць рэдка, значна часцей яны ўжываюць для напісання тэкстаў Microsoft Word. Тым не менш, WordPad быў адной з праграм, што прысутнічалі ў Windows, пачынаючы з версіі Windows95.
Таксама з Windows знікне яшчэ адна праграма, нашмат навейшая і яшчэ менш папулярная. Гэта «Людзі», функцыі якой перанясуць у Outlook.
Каментары