Здароўе33

Відэаканферэнцыі негатыўна адбіваюцца на працы мозга і сэрца, вочныя заняткі і сустрэчы — не

Выданне The Washington Post апісала новае даследаванне, у якім вывучалася мазгавая і сардэчная актыўнасць людзей падчас відэаканферэнцый. Вось, да якіх высноў прыйшлі навукоўцы.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Alistair Berg / Getty Images

Новае даследаванне, апублікаванае ў часопісе Scientific Reports, паказала, што пастаянныя і доўгія відэаканферэнцыі ў Zoom, FaceTime, Microsoft Teams і іншых платформах могуць шкодзіць працы мозга і сэрца чалавека.

Як гэта вызначалася?

Навукоўцы прааналізавалі ўплыў так званай «стомленасці ад зумаў» (стану знясілення пасля відэазванкоў) на арганізмы 35 студэнтаў аднаго з універсітэтаў Аўстрыі. Чальцы групы падзяліліся напалам і па чарзе наведвалі то вочныя, то дыстанцыйныя заняткі працягласцю 50 хвілін кожная.

У той жа час навукоўцы правяралі стан студэнтаў пры дапамозе апаратаў ЭЭГ (электраэнцэфалаграмы) і ЭКГ (электракардыяграмы) для маніторынгу актыўнасці мозга і сэрца, а таксама ладзілі апытанкі наконт настрою і стомленасці ўдзельнікаў групы.

«Мэтай даследавання быў пошук фізічных змен, звязаных са стомленасцю, узбуджэннем нерваў і мазгавых хваляў, а таксама са скарачэннем сардэчнага рытму ў студэнтаў. Вынікі аналізу паказалі, што былі прыкметныя адрозненні паміж наступствамі заняткаў ужывую і анлайн. 

У анлайн-студэнтаў на працягу лекцыі ўвесь час павялічвалася стомленасць і санлівасць, а іх мозг з усіх сіл напружваўся, каб вярнуць канцэнтрацыю. А студэнты, якія вучыліся ўжывую, наадварот, былі больш жывымі, актыўнымі і шчаслівымі. Прыборы не фіксавалі ніякага пагаршэння іх стану», — піша The Washington Post са спасылкай на навукоўцаў.

Тыя адзначылі, што з улікам вынікаў аналізу, відэаканферэнцыі карысней разглядаць толькі ў якасці дадатку да рэальных сустрэч, а не іх поўнай замены. 

Таксама навукоўцы заклікалі правесці больш маштабнае даследаванне «стомленасці ад зумаў» з большай колькасцю ўдзельнікаў аналізу.

Каментары3

  • А. Н.
    26.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Пятрусь
    27.11.2023
    Ведаем мы гэтых праплачаных заходнiх навукоуцау, за пачку далярау зробяць такiя вынiкi, якiх патрабуе "гаспадар".

    Хто ня верыць - пашукайце пра тое, як ExxonMobile купляу навукоуцау!

  • Максим Дизайнер
    29.11.2023
    Вот, памяркоуныя аутисты, почитайте, какая польза от живого общения.

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме6

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд15

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань5

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме6

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →