Беларуская чыгунка прапанавала вялікія зніжкі на паездкі ў Расію
Беларуская чыгунка прапанавала пасажырам навагоднія зніжкі ажно да 42% на асобныя цягнікі ў Расію і назад.
Навагоднія зніжкі распаўсюджваюцца на некаторыя цягнікі, якія ідуць з Мінска, Гомеля, Полацка і Брэста ў Маскву і Санкт-Пецярбург, а таксама ў зваротным кірунку.
Прапанова дзейнічае на восем дат: 28,30 і 31 снежня, а таксама 1, 5, 6, 7 і 8 студзеня.
Паведамляецца, што зніжку атрымаюць пасажыры, якія набудуць квіткі не пазней, чым за тры гадзіны да адпраўлення цягніка, у купэйны або спальны вагон.
Але ёсць адзін нюанс. Калі загрузка вагонаў дасягне ўзроўню 45%, то згаданыя зніжкі дзейнічаць ужо не будуць.
Каментары
беларускіх прадуктаў са знакам качыства, бо
тут іх днём з вагнём не знайсці... вывезлі ўсё