Рух гарадскога грамадскага транспарту зменіцца на навагоднія і калядныя святы, паведамляе Мінсктранс.

У панядзелак 25 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня, якія выпадаюць на панядзелак і аўторак, пасажырскі транспарт у Мінску будзе ездзіць па графіку нядзелі.

Акрамя таго, 25 снежня і 1 студзеня ў сувязі са змяненнем рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў беларускай сталіцы аўтобус № 151с будзе курсіраваць па графіку буднага дня.

Аўтобусы № 76э, 83э ў гэтыя дні ездзіць не будуць, бо іх адменяць. Радзей будуць ездзіць і аўтобусы № 130 і 140.

25 снежня, 1 і 2 студзеня не будзе ездзіць аўтобус № 114с, але запусцяць аўтобус № 134с, які курсіруе па маршруце «ДС Чыжоўка — ДС Малінаўка-4».

Чытайце таксама:

Белаботы, расійскія лядовыя шоу і каты. Чым будуць забаўляць беларускіх дзяцей пад Новы год

Беларуская чыгунка пусціць на святы 230 дадатковых цягнікоў

Ялінка, у якую можна ўвайсці, і навагодняе мястэчка. Як выглядае вячэрні Мінск за два тыдні да Новага года ФОТЫ

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0