Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты паведаміў пра падзенне продажаў халадзільнікаў «Атлант» у Расію ажно на 20%, піша БелТА.
Па словах Крутога, для беларускай бытавой тэхнікі спрыяльныя ўмовы складваліся да запуску ў Расіі механізму паралельнага імпарту, паколькі заставаліся свабодныя нішы пасля сыходу шэрагу кампаній. А змяншэнне продажаў у Расіі беларускіх халадзільнікаў стала адзначацца пасля таго, як расіяне запусцілі ў сябе вытворчасць тэхнікі турэцкіх і кітайскіх фірмаў.
У той жа час экспарт у Расію беларускіх пральных машын захоўваецца на нядрэнным узроўні і вырасце па выніках года, тлумачыць Дзмітрый Крутой.
Увогуле ж у 2023-м Беларусь рэкордна нарасціла экспарт у Расію. Па выніках года прагназуецца на 31% больш паставак, чым у мінулым.
Каментары