Эканоміка22

Праект беларускага порта ў Мурманску застаецца актуальным? 

Пра варыянт будаўніцтва беларускага порта ў Мурманску ўрад Галоўчанкі заяўляў у маі, а цяпер губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі праекту. Хоць раней праходзіла інфармацыя, што беларускі бок нібыта ад гэтага праекта ўжо адмовіўся

Порт у Мурманску. Фота: Wikimedia Commons

«Цяперашні статус, які трэба дапакаваць і фіналізаваць, — гэта запыт калегаў на асобны порт з дастаткова вялікім аб'ёмам перавалкі, лічбы істотна вышэйшыя за названыя раней», — сказаў Андрэй Чыбіс. 

Раней паведамлялася, што магутнасць тэрмінала па перавалцы беларускіх мінеральных угнаенняў складзе 5-7 мільёнаў тон у год.

Па словах мурманскага губернатара, для размяшчэння беларускага порта прапанавалі некалькі варыянтаў.

«Зусім нядаўна ў нас былі беларускія спецыялісты, якія яшчэ раз усё агледзелі і структуравалі. Думаю, што ў блізкай будучыні будзе прынятае фінальнае рашэнне — як, дзе, на якія аб'ёмы, і мы прыступім да працы», — адзначыў кіраўнік расійскага рэгіёну.

У лютым у Мурманск прыязджала дэлегацыя беларускага Міністэрства транпарту і камунікацый, каб даследваць пляцоўкі для размяшчэння партовай інфраструктуры. 

«Нас цікавіць не толькі ў глабальным сэнсе порт менавіта для калійных угнаенняў, але і ў прынцыпе для беларускага грузапатоку — як экспартнага, так і імпартнага», — заявіла тады намесніца міністра Наталля Александровіч.

Між тым у чэрвені гэтага года ў інтэрв'ю «РИА Новости» пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заяўляў, што Беларусь ужо не плануе ствараць адзіны порт у Расіі пасля закрыцця праз санкцыі доступу да марскіх партоў у Балтыі, а будзе выкарыстоўваць для экспарту сваіх грузаў сетку марскіх партоў у Расіі.

Каментары2

  • Нука
    12.12.2023
    А Вячорка дамовиуся,пра беларуски бчб порт у клайпедзе?
  • Kub
    13.12.2023
    Яшчэ ж Міжгалактычны касмапорт там будзе! Мы юудзем Міжгалактычнай бульбаперыяй!

«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай4

«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы жніўня ў Мінску адкрыецца новы гандлёвы цэнтр

Літоўскі міністр рэзка адказаў на просьбы расійскіх палітыкаў не ўводзіць санкцыі супраць «простых расейцаў»26

Як пабрацца шлюбам з зорным футбалістам? Жонка Аляксандра Глеба распавяла, як настойліва дабівалася яго22

МЗС Польшчы: Пытанне вызвалення Пачобута мы абмяркоўваем напрамую з Беларуссю2

Запускаюць Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі. Навошта ён патрэбны11

Украінскага пасла спыталі пра палонных каліноўцаў6

У Ізраілі мужчына з нажом напаў на людзей у трох розных месцах горада1

Французскія спартсмены на алімпіядзе звяртаюць на сябе ўвагу. Часам прычына далёка не спартыўная3

Прадпрымальнікаў і самазанятых чакаюць непрыемныя сюрпрызы па выплаце ўнёскаў у ФСАН6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай4

«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай

Галоўнае
Усе навіны →