Культура11

Памёр Уладзімір Вольнаў

Віцебскаму мастаку было 83 гады.

Фота: vitvesti.by

Ён нарадзіўся ў 1940 годзе. 10 чэрвеня 1944 года яго, чатырохгадовага хлопчыка, знайшлі савецкія салдаты ў акопе пад Гарадком. Так і запісалі ў пашпарце — 10 чэрвеня. І прозвішча далі — Вольнаў. Сапраўднае — Хадыка — ён даведаўся толькі ў 1961-м, калі знайшоў бацьку.

— Я не звяртаўся да генетычнай экспертызы, рады быў, што здабыў родных. Прозвішча, праўда, не памяняў, а трэба было б узяць падвойнае. Ды не знайшоў часу, — распавядаў Уладзімір Мікалаевіч тры гады таму ў інтэрв'ю «Віцебскім вясцям». 

Ужо юнаком ад бацькі Уладзімір Вольнаў даведаўся пра маці, брата, пра тое, што родам ён з вёскі Горадна Бешанковіцкага раёна. Бацька змагаўся ў партызанскім атрадзе, а маці разам з іншымі аднавяскоўцамі немцы расстралялі ў 1943-м падчас карнай аперацыі. Маленькага Валодзю з братам, які быў старэйшы на тры гады, адправілі да бабулі ў Гарадоцкі раён. Неўзабаве яна памерла, і дзеці засталіся адны.

— Пра брата дагэтуль нічога не ведаю, так і згубіўся ў гэтым жыцці. А мяне знайшлі. Я некаторы час смяяцца не мог, толькі рот адкрываў, заікаўся. Вайна пакінула глыбокі адбітак у дзіцячай душы, — расказваў ён.

Потым ён напісаў карціну «Безназоўная вышыня» і прысвяціў яе свайму другому дню нараджэння.

«Я дзіця вайны», — казаў мастак. Тэма знявечаных лёсаў, пакут маці, якія страцілі сыноў, Халакосту займала асаблівае месца ў яго творчасці. 

У 1961-м, калі знайшоў бацьку, пераехаў у Віцебск. Уладкаваўся на завод і стаў хадзіць у мастацкую студыю пры педінстытуце. Паступіў на мастацкую графіку, але неўзабаве пайшоў у войска, адслужыў. Пасля заканчэння ВНУ працаваў у Сібіры, потым вярнуўся ў Віцебск.

Майстэрня Уладзіміра Вольнава размешчана на мансардзе дзевяціпавярховага дома ў цэнтры Віцебска. У акне на ўсю сцяну — маляўнічы від старога Віцебска, а на мальберце быў вясновы пейзаж.

— У лютым, калі з'яўляюцца сінія цені, я пачынаю хварэць на блакітны колер. Пісьменнік Міхаіл Прышвін казаў: «Люты — гэта вясна сонца».

Сярод куміраў ён называў Ван Гога, Мадыльяні. Для Уладзіміра Вольнава гэтыя мастакі з трагічным лёсам — прыклад самааддачы.

На сценах майстэрні — карціны, якія раскрывалі душу мастака, тое, што сёння баліць і радуе. Эцюды пра партызанскія будні, прысвячэнне Халакосту, Васілю Быкаву, пейзажы Пскоўшчыны — напісаныя падчас падарожжаў, пленэраў.

Каментары1

  • .
    19.12.2023
    Стартавала пакаленьне 40-х...

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца16

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Усе навіны →
Усе навіны

Навагрудскі архіепіскап заявіў, што Зяленскі купіў машыну Гітлера. Гэта даўно абвергнуты фейк12

Працуе не для грошай, візіянер і лётае ў эканом-класе, хоць можа дазволіць сабе прыватны самалёт. IT-бізнэсмен расказаў пра Добкіна8

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК21

Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў1

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА5

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца16

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Галоўнае
Усе навіны →