Адзін беларус загінуў, другі ў цяжкім стане. У Польшчы ў адным месцы сутыкнуліся аж пяць грузавікоў
Страшнае ДТЗ адбылося пад польскім горадам Чэнстахова: сутыкнуліся адразу пяць грузавых аўтамабіляў, некалькі машын загарэлася. Двое кіроўцаў былі з Беларусі. Адзін з іх загінуў, а другі — у цяжкім стане ў бальніцы, паведамляе Most.
Як паведамілі ў паліцыі Чэнстаховы, трагедыя адбылася 14 снежня каля 18:00. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца грузавога аўтамабіля Scania ўрэзаўся ў заднюю частку аўтамабіля, які знаходзіўся ў правай паласе руху ў заторы. Машыны загарэліся.
Сіла ўдару была настолькі вялікая, што аўтамабілі, якія сутыкнуліся, закранулі і машыны, якія стаяць наперадзе. Тры грузавікі атрымалі пашкоджанні.
41-гадовы кіроўца Scania загінуў на месцы, а 66-гадовы кіроўца цягача Mercedes дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане. Паводле інфармацыі польскіх медыя, абодва кіроўцы — беларусы.
Пракуратура Чэнстаховы пачала расследаванне па факце ненаўмыснага стварэння дарожна-транспартнага здарэння.
Каментары