Мова77

Мовазнаўцы вызначыліся, як пісаць некаторыя тэрміны па-беларуску

Многія з гэтых слоў тычацца прыроды.

У Беларусі на працягу некалькіх гадоў працуюць над электронным варыянтам Беларускай энцыклапедыі. Пакуль у ім 10 раздзелаў на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Пра тое, якія пытанні, звязаныя з беларускай мовай, давялося вырашаць вучоным, на прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.

Па яго словах, да сёння застаецца шмат нявырашаных пытанняў з тэрміналогіяй. Асабліва шмат іх было пры стварэнні артыкулаў для раздзела «Прырода».

Капылоў адзначыў, што многія тэрміналагічныя абазначэнні раслін да апошняга часу не былі адаптаваныя ў беларускай мове. Напрыклад, такія назвы лішайнікаў, як аліксорыя (лат — Alyxoria), артатэліум (лат. Arthothelium), басэдына (лат. Bacidina), плеўрастыкта (лет — Pleurosticta).

Belarusian encyclopedia беларуская энцыклапедыя Белорусская энциклопедия
Пачатковая старонка праекта «Беларуская энцыклапедыя».

Вучоныя вырашалі таксама, як лепш пісаць асобныя спалучэнні слоў, якія людзі пішуць па-рознаму:

«У розных пісьмовых тэкстах сустракаліся варыянты напісання са словамі «асобы», «асаблівы»: «асобы» або «асаблівы» атрад, «асобае» або «асаблівае» злучэнне.

Правёўшы адпаведны аналіз, прынялі рашэнне, што трэба ўжываць спалучэнне «асобы атрад», «асобае злучэнне».

Іншая сітуацыя з рускім «особо охраняемые природные территории». У моўнай практыцы зафіксавана некалькі варыянтаў: «асоба ахоўваемыя тэрыторыі», «асабліва ахоўныя тэрыторыі», «асоба ахоўныя тэрыторыі». Ні адзін з існуючых варыянтаў наш калектыў не прыняў.

Быў выпрацаваны варыянт з улікам асаблівасцей ужывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Было прапанавана «асабліва ахаваныя прыродныя тэрыторыі».

Тым больш, што гэты варыянт ужо быў зацверджаны пры перакладзе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах».

Былі пытанні і адносна некаторых назваў рыбы, напрыклад, «уклейка». Вучоныя прапанавалі ўжыць нацыянальны варыянт — «верхаводка».

Вяліся дыскусіі і адносна словазлучэння «коровой слой лишайников». У выніку прыйшлі да таго, што правільны пераклад — «каравы слой».

Пры працы над раздзелам па гісторыі вучоным-мовазнаўцам давялося таксама вырашаць пытанні з перакладам некаторых назваў і тэрмінаў, якія былі толькі на нямецкай мове. «Давялося нават выпраўляць некаторыя памылкі, нерасчытаныя літары ў назвах на нямецкай мове», — заўважыў Капылоў.

Каментары7

  • Pcič
    14.11.2024
    Даруйце, у гэтым каментары слова "русізм" не пісаў, у мяне было больш падыходзячае слова, а гэта праца мясцовага мадэратара.
  • .
    14.11.2024
    Малайцы, што распрацоўваюць навуковую тэрміналогію.

    А вось з гісторыяй сумна, новыя тэндэнцыі:
    "Анексіраваны Польшчай Заходні рэгіён Беларусі (1921–1939 гг.)"

    У Расейскай Імперыі і Савецкім Саюзе мы "у складзе", а ў гэтым выпадку "анэксія".
    Тыпа: "нашы слаўныя партызаны", "іх ганебныя тэрарысты".

    І першапачаткова адчыняецца "Рус" версія энцыклапедыі.
  • Гжэчны літвін
    14.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?2

Беларуска ўпала з чацвёртага паверха гатэля ў Тайландзе і атрымала цяжкія траўмы

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі20

Выйшаў на волю ліванец-хрысціянін, які правёў у турмах Асада 33 гады. Яго выкралі сірыйскія вайскоўцы5

«Усе будуць хадзіць «качкай», пакуль у цябе мазгоў не дадасца». Беларусы расказалі, як яны ці іх дзеці падвяргаліся булінгу1

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў5

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў11

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →