Гадавалы хлопчык, пацярпелы ў ДТЗ на Століншчыне, памёр у бальніцы
У бальніцы сёння раніцай памерла аднагадовае дзіця, якое пацярпела падчас сутыкнення Audi і Ford у Столінскім раёне. Пра гэта паведаміла ДАІ.
ДТЗ адбылося 27 лістапада каля 23:30. 23-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны на Audi ехаў па трасе Р88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны. На 56 км аўтадарогі ён, паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Ford пад кіраваннем 28-гадовага кіроўцы.
У выніку ДТЗ 25-гадовая пасажырка машыны загінула на месцы здарэння, а кіроўца аўтамабіля, 3-гадовая і аднагадовы пасажыры былі шпіталізаваныя.
29 лістапада раніцай самы маленькі пасажыр памёр ва ўстанове аховы здароўя.
У ДАІ адзначаюць, што дзеці перавозіліся без дзіцячых утрымлівальных прылад, а хлопчык на момант здарэння знаходзіўся на руках у мамы.
Чытаць цалкам:
У Віцебску 10-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы двух аўто
BMW уляцела ў люксавы буцік у цэнтры Мінска
Зʼявілася відэа ДТЗ у Жлобінскім раёне, дзе загінуў кіроўца расійскага Lexus
Каментары