Грамадства55

«Ну, нармальныя людзі». Лукашэнка патлумачыў, чаму Чамаданава і Бобрыкаў зняліся з выбараў

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны ішлі ў кандыдаты, каб не даць яго ў крыўду. Але ў арганізацыях іх не зразумелі.

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот відэа

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму Вольга Чамаданава і Сяргей Бобрыкаў зняліся з выбараў на этапе збору подпісаў. Паводле яго слоў, яны нібыта ішлі на выбары, каб не даць яго абразіць.

«Я быў прыхільнікам таго, каб усе партыі, буйныя грамадскія арганізацыі вылучалі сваіх кандыдатаў. Вылучылі: Вольга Чамаданава ў нас была і Бобрыкаў. Ну, нармальныя людзі. Канечне, яны прыхільнікі прэзідэнта. І яны ішлі: «Мы ведаем, што прэзідэнт выйграе, але мы не дазволім яго абразіць». Нібыта нехта мог бы мяне абразіць. А потым паглядзелі, паглядзелі: унутры арганізацый не вельмі гэта разумеюць (іх вылучэнне). І яны: «Лепш мы знімемся». Ну, як мяне праінфармавалі. Я толькі ўчора даведаўся, што яны зняліся з гэтай дыстанцыі. Будзем разам змагацца за той курс, які мы даўно вызначылі», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў яго няма страху.

«Няма ніякага страху, што будуць удзельнічаць усе, хто захоча. Мы больш не дадзім магчымасці краіну ні нахіліць, ні паставіць на калені, не дай Бог, зламаць. Гэта выключана, як бы каму не хацелася», — дадаў Лукашэнка.

Чамаданава і Бобрыкаў зняліся з выбараў, калі не прайшло і тыдня з пачатку збору подпісаў. Яны абодва заявілі, што цалкам падтрымліваюць Лукашэнку.

Каментары5

  • танцы з бубнам
    14.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ::
    14.11.2024
    «Мы больш не дадзім магчымасці краіну ні нахіліць, ні паставіць на калені, не дай Бог, зламаць. Гэта выключана, як бы каму не хацелася», — дадаў Лукашэнка.

    Звучит так, будто купил себе страну.
  • Индекс картофельного упал
    14.11.2024
    3% за 4 года превратились в 0,003%.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы14

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле13

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →