На думку прэзідэнта ЗША, ураду на чале з Біньямінам Нетаньяху варта змяніць падыход да вайны з ХАМАС.
Палесцінцы шукаюць выжылых у выніку ізраільскай бамбардзіроўкі сектара Газа ў Рафаху ў аўторак 12 снежня. Фота: Hatem Ali / AP
Джо Байдэн публічна прызнаў рознагалоссі паміж ЗША і ўладамі Израіля наконт вайны з ХАМАС. На думку прэзідэнта ЗША, паведамляе CNN, Ізраіль, працягваючы бамбардзіроўкі сектара Газа, губляе падтрымку сусветнай супольнасці і ўраду на чале з Біньямінам Нетаньяху варта змяніць падыход да вайны з ХАМАС, піша Бі-бі-сі.
Цяпер, заявіў Байдэн, выступаючы на сустрэчы з донарамі яго перадвыбарнай кампаніі 2024 года, Ізраіль карыстаецца ў свеце беспрэцэдэнтнай падтрымкай, аднак «пачынае яе губляць з-за нявыбарчых бамбардзіровак».
Прэзідэнт ЗША заявіў, што Нетаньяху трэба змяніць палітыку. Аднак, на думку Байдэна, зрабіць гэта будзе няпроста з-за пазіцыі членаў урада — «самага кансерватыўнага ў гісторыі Ізраіля».
Раней прэм'ер-міністр Ізраіля таксама ўпершыню прызнаў рознагалоссі са Злучанымі Штатамі — сваім галоўным саюзнікам — наконт будучага сектара Газа пасля завяршэння вайны.
«Так, у нас ёсць рознагалоссі наконт «дня пасля ХАМАС», і я спадзяюся, што нам удасца іх пераадолець», — гаварылася ў заяве, распаўсюджанай прэс-службай прэм'ер-міністра Ізраіля.
Каментары
Ахахах, ён высокага меркавання пра сябе. Такімі еўрапейцы перасталі быць у 19 стагоддзі. Зараз еўрапейцы баязлівыя імпатэнты. Ні ваяваць ні размнажацца.