Леброн Джэймс пабіў рэкорд па колькасці згуляных хвілін у гісторыі НБА
Форвард «Лейкерс» перасягнуў дасягненне шасціразовага чэмпіёна Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі Карыма Абдул-Джабара, якое складала 66 297 хвілін.
Гэта дасягненне скарылася Джэймсу ў гульні супраць «Філадэльфіі-76», якая, праўда, завяршылася разгромам «Лейкерс» з лікам 94:138. У ёй Леброн набраў 18 пунктаў, піша sportrbc.
Па ходзе сустрэчы Джэймс пабіў рэкорд шасціразовага чэмпіёна НБА Карыма Абдул-Джабара, у якога было 66 297 згуляных хвілін у матчах рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф. У Леброна цяпер 66 318 хвілін.
Аднак Леброн пацярпеў самае разгромнае паражэнне ў кар'еры. Дагэтуль найгоршым вынікам яго ў кар'еры была параза ад «Індыяны» ў 2019 годзе з розніцай «-42». Зараз розніца склала 44 пункты.
На мінулым тыдні 38-гадовы Джэймс першым у гісторыі НБА дасягнуў адзнакі 39 тысяч набраных балаў.
Леброн Джэймс лічыцца адным з найлепшых баскетбалістаў у гісторыі. Ён чатырохразовы чэмпіён НБА (два разы ў складзе «Маямі», па адным — з «Кліўлендам» і «Лейкерс»), чатырохразовы самы каштоўны гулец фіналу НБА, а таксама чатырохразовы самы каштоўны гулец НБА. На рахунку баскетбаліста два алімпійскія золаты ў складзе зборнай ЗША (2008, 2012).
Каментары