Прадстаўнікі клуба «Голдэн Стэйт» згулялі ў баскетбол з вязнямі турмы «Сан-Квенцін». Асуджаныя перамаглі
Прадстаўнікі Офіса клуба Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Голдэн Стэйт Уорыарз» зрабілі традыцыйны візіт у найстарэйшую турму Каліфорніі Сан-Квенцін.
Да менеджараў «Уорыарз» далучыліся гульцы каманды Клэй Томпсан, Крыс Пол і Мозес Мудзі, піша sports.ru.
Баскетбалісты не сталі ўдзельнічаць у таварыскім матчы са зняволенымі. Томпсан перад гульнёй жартам выбачыўся перад таварышамі і заявіў, што робіць стаўку на турэмную каманду.
Зняволеныя перамаглі з лікам 85:80. Агульны лік сустрэч пакуль на карысць «Голдэн Стэйт» — 5-4.
Сан-Квенцін — турма максімальнай бяспекі з самай вялікай колькасцю смяротнікаў у ЗША.
Каментары