Вайна5656

«Я не магу зрабіць так, каб праз Беларусь не заходзілі». Што Лукашэнка сказаў па тэлефоне Зяленскаму ў пачатку вайны

Сутнасць тэлефонных перамоваў паміж Зяленскім і Лукашэнкам увечары першага дня вайны раскрыў кіраўнік украінскай кіроўнай партыі «Слуга народа» Давід Арахамія, які тады быў побач і усё чуў.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Падчас інтэрв'ю з Давідам Арахаміяй на ютуб-канале «Мосейчук +» украінская тэлевядучая Наталля Масяйчук спытала палітыка пра першыя пасля пачатку вайны тэлефонныя перамовы паміж Зяленскім і Лукашэнкам, якія дапамог арганізаваць украінскі дэпутат Шаўчэнка.

Ініцыятарам размовы быў Лукашэнка, і Зяленскі спачатку адмовіўся з ім размаўляць, але Арахамія, паводле яго слоў, усё роўна паставіў званок на гучную сувязь, каб украінскі прэзідэнт паслухаў, «ці скажа Лукашэнка што-небудзь важнае».

Лукашэнка тады сказаў: «Мы не будзем ваяваць з Украінай».

«Я не магу зрабіць так, каб яны не карысталіся маёй інфраструктурай, праз Беларусь не заходзілі і не запускалі ракеты. Але я гарантую, што ніводны беларускі салдат не перасячэ мяжу Украіны», — сказаў у першы дзень вайны Лукашэнка Зяленскаму, успамінае Арахамія. 

Арахамія адзначыў, што ніхто тады словам Лукашэнкі не паверыў, але пры гэтым дадаў, што «ён, відаць, дагэтуль трымае сваё абяцанне».

Каментары56

  • гоблен
    24.11.2023
    Продали они давно, эти "степные европейцы", вас, белорусы! И ложили они с прибором на попрание свобод в РБ, сколько людей мучают в застенках. Это называется "реалполитик". Потому битум у Лукако покупали, давая деньги на щиты и дубинки. И после 2020 покупают. А вы бегайте дальше со своими кричалками про южных братьев, если Б-г мозгов не дал. Наивные, как бабы 🤣🤣🤣
  • Сузор'е АйДаБаран
    24.11.2023
    "ён, відаць, дагэтуль трымае сваё абяцанне"

    Відаць, што жыхары Украіны як не разумелі, так і не разумеюць сутнасць лукашызма. лука са сваімі халуямі дагэтуль не на вашай тэрыторыі толькі таму, што пабачылі як іх гаспадару далі па пысе. Гэта палітычная жывёла разумее толькі мову сілы і на працягу 30 гадоў ён ніводнага абяцання не выканаў.
  • Вася
    24.11.2023
    Ай, які зайчык паабяцау́! А чаму мапы не паказау́, адкуль у сувярэннай Беларусі з'явіліся гэтыя акупанты? Мусіць, нау́прост міма праязжалі, а тут "сва" іх у дарозе застала, ну, хлопцы і развярнуліся... Як вуж на пэтэльні.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →