Грамадства6161

Зяленскаму паказалі словы Ціханоўскай пра дапамогу ў вызваленні Беларусі. Вось як ён адрэагаваў

У інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Наталлі Масяйчук прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаўся наконт лёсу Беларусі.

Уладзімір Зяленскі. Скрын відэа інтэрв'ю Наталлі Масяйчук

Журналістка ў канцы размовы з Зяленскім уключыла яму кавалак свайго інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай (яно выйшла два месяцы таму). Там палітык казала, што не выключае, што можа звярнуцца да Зяленскага з просьбай вызваліць Беларусь.

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў пачутае.

«Я лічу, што перамога Украіны паставіць кропку», — адзначыў ён і ўдакладніў, што перамога вырашыць пытанне не толькі Беларусі, але і Малдовы, і Грузіі.

«Я ўпэўнены, перамога Украіны дасць магчымасць палітычнаму рашэнню дэмакратыі і вяртанню цэласнасці тых дзяржаў», — сказаў Зяленскі.

«Я ўпэўнены, не трэба думаць спадарыні Ціханоўскай пра арміі іншых дзяржаў», — дадаў ён.

Святлана Ціханоўская пасля 2020 года не наведвала Украіну. Яна тлумачыла, што для гэтага, з улікам яе статусу ў Літве, дзе жыве палітык, мусіць быць адмысловае запрашэнне з боку ўкраінскіх улад. Але з Міхаілам Падаляком сустракаліся іншыя прадстаўнікі Офіса — Павел Латушка (у маі 2023-га), Валер Кавалеўскі (у чэрвені). 

Ціханоўская бачылася з Зяленскім на ўручэнні прэміі Карла Вялікага ў Аахене. Яны паціснулі адно аднаму рукі.

Каментары61

  • адказ-ніколі
    27.08.2023
    я ўжо пытала...
    але спытаю яшчэ раз -
    КАЛІ ЎЖО УКРАІНЕЦ БУДЗЕ КІРАВАЦЬ УКРАІНАЙ?
    гэтаксама - калі беларуска будзе кіраваць Беларуссю?
  • Паляшук
    27.08.2023
    Якое запрашэнне ёй патрэбна? Што вы лухту нясеце? Яна самастойна можа штосьці вырашаць без агляду ну “літоўскія ўлады”?
    Гэта сапраўдная ганьба для беларускі!
  • Олег
    27.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента20

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →