Грамадства55

МТЗ заплаціць 500 рублёў, калі прывядзеш новага супрацоўніка

Мінскі трактарны завод анансаваў часовы рэгулямін, які прадугледжвае заахвочванне за садзейнічанне ў пошуку новых работнікаў.

Пералічваюцца наступныя вакансіі:

  • — кіроўца-выпрабавальнік;
  • — зубарэзчык;
  • — каваль-штампоўшчык;
  • — наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў;
  • — наладчык кавальска-прэсавага абсталявання;
  • — наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем;
  • — аператар металарэзных станкоў-аўтаматаў;
  • — аператар станкоў з праграмным кіраваннем;
  • — слесар-інструментальшчык;
  • — станочнік шырокага профілю;
  • — токар;
  • — токар-расточнік;
  • — токар-карусельшчык;
  • — фрэзероўшчык;
  • — шліфоўшчык.

На прадпрыемстве заклікаюць прыводзіць такіх людзей на працаўладкаванне ва ўпраўленне кадраў (Цэнтральная прахадная МТЗ, каб.309)!

Умова: разрад павінен быць не ніжэй за трэці.

Пасля таго, як новыя супрацоўнікі адпрацуюць тры месяцы без парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны, чалавек, які прывёў новага работніка, атрымае 500 рублёў за кожнага!

Палажэнне пачне дзейнічаць 1 снежня 2023 года.

@nashaniva Легендарны сіні трактар больш сінім не будзе #мтз #мінск #минсксейчас #лукашенко #минскновости #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #тракторныйзавод ♬ оригинальный звук - Blue Tractor

Каментары5

  • Юзік
    16.11.2023
    А спецыялісты па агульных пытаннях і ідэолагі не трэба?
  • Негодяй
    16.11.2023
    Решил я сменить сферу деятельности, и пошёл устраиваться, в одну "градообразующую" организацию, которая недавно стала известна на всю Республику, забрали трудовую и сказали минут 20 погулять, проходит 20 минут, захожу в кадры, мне говорят в приёме отказано. Работает там один охранник знакомый, говорит ввели после 20-го года, должность замдиректора по безопасности, у меня разл и сложился, я в тот год подписывался за выдвижение "альтернативного" кандидата, и как я понял, на крупные предприятия мне вход "заказан". Все правильно "товарищи" верной дорогой идём, в наше светлое будущее))
  • Нет слов
    16.11.2023
    Мл..т, так губопик и омон к станкам ставьте !

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →