Спорт5252

«Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць». Раней беларуская, а цяпер расійская шахматыстка ўспомніла пра былую радзіму

Шахматыстка Вольга Бадзелька, якая два гады таму змяніла беларускае грамадзянства на расійскае, у інтэрв'ю расійскаму выданню Championat.com расказала пра прычыны, якія прымусілі яе стаць расіянкай, і сваё стаўленне да беларускай мовы ды літаратуры.

Вольга Бадзелька. Фота: championat.com

21-гадовая ўраджэнка Магілёва Вольга Бадзелька — узыходзячая шахматная зорка, яна з 2019 года мае званне міжнароднай гросмайстаркі. У 2021 годзе яна стала выступаць за Расію і ў інтэрв'ю патлумачыла, якія былі прычыны гэтага кроку і ці цяжка было памяняць грамадзянства.

Паводле слоў шахматысткі, расійскі варыянт быў для яе адзіным магчымым, а матэрыялы, у якіх сцвярджалася, што паралельна ёй паступалі прапановы ад ЗША, «пішуць дэбілы». Што да ўласна змены грамадзянства, то:

«Уласна, чаму я хацела перайсці менавіта ў ФШР. У Беларускай федэрацыі вельмі даўно няма нармальнай падтрымкі. Нават не памятаю часу, калі такое было. Няма ні спонсараў, ні трэнераў, ні каманды, ні канкурэнцыі нармальнай. Я хацела перайсці ў Расію, таму што тут моцная каманда, трэнеры».

Перайсці ў расійскае грамадзянства было зусім нескладана:

«Калі я пераходзіла, мы проста даслалі дакументы ў ФШР у духу: «Я такая і такая, хачу перайсці ў вашу федэрацыю». Падобныя заявы мы адправілі ў Беларусь. Дакументы мы выслалі ў ліпені, а ў кастрычніку прыйшло паведамленне аб пераходзе. Апошнія пару месяцаў была спрошчаная сістэма пераходаў, таму шмат спартсменаў перайшло, крыху памяняліся працэдуры».

Беларуская федэрацыя ніякіх прэтэнзій не мела, «таму я аўтаматычна праз тры месяцы перайшла без якіх-небудзь размоў, лістоў, выплат. У мяне ўсё вельмі лёгка прайшло».

Падчас інтэрв'ю Бадзелька шмат разважала пра свае літаратурныя густы, і ў пэўны момант яе запыталіся, якога аўтара яна магла б вылучыць з беларускай нацыянальнай літаратуры. На што атрымалі такі адказ:

«У школу я хадзіла вельмі мала, але з таго, што памятаю, мяне чаплялі пісьменнікі і паэты ваеннай эпохі, тыя, хто прайшоў Вялікую Айчынную вайну.

Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць, але ў школе прымушалі вучыць вершы, так што нейкія творы ў галаве яшчэ засталіся. Зачытваць вам вершы цяпер не буду, атрымаецца жудасна.

Так што я б вылучыла аўтараў той эпохі. Яны пісалі прыгожа, даводзілі сваімі творамі да слёз».

Канкрэтных імёнаў з вуснаў Бадзелькі не прагучала.

Каментары52

  • За Свабоду!
    15.11.2023
    "У школу я хадзіла вельмі мала..."  Ясна. Пазбавілся ад яе і добра. Рускі свет паглынуў сваю прыхільніцу. Ні розуму, ні адукацыі, нянавісць да ўсяго, што не рускае.
  • Кацап
    15.11.2023
    Увы, игра в шахматы не добавили ей хоть сколько то ума
  • парсюк
    15.11.2023
    Нельга помніць вершы на беларускай мове ячшэ са школы абсалютна ня ведаючы мовы. Так рабалепіць перад новымі гаспадарамі, адракаючыся ад беларушчыны, каб прынялі за сваю, уласціва некаторым беларусам. На жаль. 

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?4

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш16

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?4

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →