Культура

«Прадуктовы гіперрэалізм — тое, за што галасуе большасць». Моніч пра мастацкія густы ў грамадстве

Мікіта Моніч разважае пра тое, якое мастацтва цэніць беларускі глядач. У выпуску на сваім ютуб-канале ён робіць гэта на прыкладзе вынікаў традыцыйнага «Восеньскага салона». Пераможцы на ім вызначаюцца шляхам галасавання гледачоў. Жанры, у якіх створаны творы пераможцаў, дастаткова прадказальныя.

Мікіта Моніч Никита Монич Nikita Monich
Мікіта Моніч. Скрын відэа okolocultury / YouTube

Увосень у Мінску праходзіць «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам», узрост удзельнікаў якога абмежаваны 40 гадамі. Творы могуць быць жывапіснымі, графічнымі, дэкаратыўна прыкладнымі, змяшанай тэхнікі, інсталяцыямі і іншымі. Пры гэтым яны павінны быць зробленымі ў апошнія гады і нідзе раней не выстаўляцца.

Як адбіраюцца творы

Як распавядае Мікіта Моніч, дасланыя творы праходзяць адбор з боку журы, якое складаецца з мастацтвазнаўцаў і супрацоўнікаў музейна-выставачнай сферы. Склад журы не публікуецца, што выклікае штогод лакальныя сваркі ў сацсетках. Крытыка ідзе як з боку прафесійнага кам'юніці, так і з боку патэнцыйных удзельнікаў. Рэч у тым, што заяўкі дасылаюць да тысячы прэтэндэнтаў, а на выставу праходзіць каля двухсот.

Моніч згадвае, што ён сам некалькі гадоў удзельнічаў у працэсе адбору. Яму трэба было прагледзець архіў з лічбавымі фотаздымкамі дасланых прац і кароткімі звесткамі пра саміх аўтараў.

«Кожнае дасье ў асобнай папцы. І вы, як член журы, адкрываеце кожную, глядзіце здымкі твораў і ставіце аўтару адзнаку ў табліцу. І так разоў тысячу. Праца гэта была валанцёрская, а працэс здаваўся бясконцым. Чаго толькі не дасылаюць мастакі і тыя, хто да іх далучыўся. З сабраных адзнак журы выводзіць сярэднюю. І па ёй каля дзвюх сотняў аўтараў і аўтарак праходзяць адбор на выставу», — апавядае Моніч.

У гэтым годзе ўдзельнікамі «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам» сталі 220 аўтараў і аўтарак. Было выстаўлена 480 твораў. Салон наведала 27 тысяч чалавек. Шмат хто з іх прыняў удзел у галасаванні, упісаўшы ў адмысловы бланк імёны трох аўтараў, чые творы яму найбольш спадабаліся.

Гран-пры «Восеньскага салона»

Пераможцай глядацкага галасавання (Гран-пры) стала Алеся Скарабагатая. І гэта шосты салон, на якім яна перамагае.

Алеся Скарабагатая Алеся Скоробогатая Alesya Skarabogatai
Скрын відэа okolocultury / YouTube

Як адзначае Моніч, «Скарабагатая працягвае гіпнатызаваць публіку сваімі ілюзіянісцкімі ўльтрарэалістычнымі і смачнымі карцінамі. Ніякіх падтасовак, прадуктовы гіперрэалізм — гэта тое, за што ў падаўляючай большасці галасуюць аматары выяўленчага мастацтва ў нашай краіне.

З гэтага можна было б развіць прыгожую метафару на стыку эканамічнай псіхалогіі і антрапалогіі. Адзначу толькі, што калі Алеся Скарабагатая будзе ўдзельнічаць, але не возьме Гран-пры глядацкага галасавання, то гэта будзе сведчыць аб якіхсьці тэктанічных зменах у нашым грамадстве».

Такое мастацтва можна назваць інтэрʼерным жывапісам

Першы прыз атрымаў Фёдар Бажын. «Гэта таксама рэалізм, але больш віртуальны. Мастак прапанаваў тры творы, падобныя па прынцыпу стварэння. Мы маем тут незвычайны ракурс — радыкальна зверху. Сярэднявечныя людзі сказалі б, што гэта позірк Бога, мне ж гэта нагадвае оптыку дрона ці спадарожнікавага фотаздымку а-ля Google.Maps», — дзеліцца сваімі ўражаннямі Моніч.

Фёдар Бажын Фёдор Бажин Fyodor Bazhin
Фёдар Бажын. Карціны (злева направа) «Шлях», «Мэта», «Спакой». Скрын відэа okolocultury / YouTube

У першым творы ўмоўная каляровая падлога перадае метафару, што закладае мастак у назву твора — «Шлях». «Фігурка намагаецца ўтрымаць раўнавагу, прасоўваючыся па белай лініі», — тлумачыць мастацтвазнаўца.

У назве наступнага твору — «Мэта» — закладзена метафара шэрагу перамог, якія адлюстроўваюцца фінішнымі стужкамі. Частка з іх ужо пройдзена, а частка яшчэ чакае.

Найбольш цікавым выглядае трэці твор. У апісанні да яго на сайце artcenter.by аўтар піша:

«У дадзеным творы я малюю чалавека, якога ведаю. Ён перажыў інсульт і рак, але не ўпаў духам. Рэльефны фон карціны ўвасабляе негатыў і праблемы, якія адбываюцца ў жыцці чалавека. А роўная, гладкая паверхня, па якой ён ідзе, — ягоны спакой».

Моніч заўважае:

«У яго смелы тэхналагічны ракурс, рэалізм у перадачы фігураў, празрысты меседж, падобны да матывацыйнага відарыса ў інтэрнэце. Гэтыя творы дэкаратыўныя: прывабныя зоны колеру, у кожным творы паэтычная метафара (прытым толькі адна!).

Такое мастацтва можна назваць інтэрʼерным жывапісам. Жывапісам, які здольны адлюстраваць унутраны жыццёвы дэвіз уласніка карціны. Кайф. Чысты кайф. Але асабіста мне гэта ўсё падаецца недастатковым, быццам бы занадта простым.

Таму, мабыць, хочацца якім-небудзь спосабам вывернуць твор, рэінтэрпрэтаваць яго. Гляджу на гэтую карціну і карціць даць ёй альтэрнатыўны варыянт назвы — «Чалавек-Прас», палатно, акрыл. 2023 год».

Другое і трэцяе месцы

«Несупадзенне і нават супрацьстаянне глядацкіх сімпатый і меркавання прафдэфармаваных, ці проста дасведчаных спажыўцоў мастацтва — не новая зʼява для беларускіх выстаў»,

— заўважае мастацтвазнаўца і звяртае ўвагу на творчасць Марыі Богдан, якая заняла другое месца.

Марыя Богдан Мария Богдан Maria Bohdan
Марыя Богдан. «Цішыня». Фота: artcenter.by

«Тут я проста змаўкаю. Слова аўтарцы: «Вёска. Успаміны аб дзяцінстве грэюць душу. Самабытнасць, уклад жыцця, асаблівы пах, смак. Гэта асаблівыя ўспаміны. Іх цяжка апісаць. Іх можна толькі адчуць», — распавядае Моніч і заўважае, што карціна «Цішыня» (як пазначае мастачка) была напісана па фатаграфіі польскага фатографа Славінскага.

Трэцяе месца заняла Вольга Шкаруба. Пра яе мастацтвазнаўца толькі заўважыў, што яна «генеалагічны і стылістычны нашчадак свайго бацькі — Валерыя Шкарубы».

Вольга Шкаруба Ольга Шкарубо Olga Shkaruba
Скрын відэа okolocultury / YouTube

Падводзячы вынікі, Мікіта Моніч звяртае ўвагу на іерархію жывапісных прэферэнцыяў сучаснага беларускага грамадства:

«Вельмі прыгожа, майстэрскі, паэтычна і фотарэалістычна намаляваныя карціны Скарабагатай. Матывацыйныя відарысы з элементамі інтэрнэт-духоўнасці, «салодкія» дзеткі, па выяве якіх варта зрабіць габелен. І рэалістычны пейзаж, што абапіраецца на традыцыю і стыль папярэдняга пакалення».

Прафесійнае журы «Восеньскага салона» спецыяльным прызам адзначыла мастачку пад псеўданімам Inshiya. «І гэта, мабыць, не лепшае мастацтва ў свеце. Яго можна абвінаваціць у сэксэксплуатэйшане, у пэўнай абʼектывацыі жаночага цела (з папраўкай на тое, што мастачка — жанчына).

Inshiya
Inshiya. Карціна «Раўнавага сіл». Фота: artcenter.by

У тым, што гэтыя творы занадта звяртаюцца да фэшн-эстэтыкі. Але гэтае мастацтва ўсё ж размаўляе з намі на мове ХХІ стагоддзя», —

адзначае Мікіта Моніч і абяцае працяг размовы пра пераможцаў «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам» у іншых катэгорыях мастацтва.

Чытайце яшчэ:

Топ культурніцкіх каналаў ад Мікіты Моніч

Аб прэзумпцыі прыемнасці, пераездзе ў Мадрыд і асабістай барацьбе з ботамі. Вялікая размова з Мікітам Монічам

Яны малявалі Беларусь. Мікіта Моніч склаў пантэон беларускіх мастакоў ВІДЭА

Каментары

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі2

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчанку на «лексусе» 80 разоў каралі за парушэнне ПДР. Гэтым разам яна настаяла на крыміналцы2

Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі24

Карпенка заявіў, што за членамі выбарчых камісій сачылі замежныя спецслужбы, таму спісы камісій не будуць публікаваць26

Кампанія, якая стварыла ChatGPT, увайшла ў вайсковы бізнэс

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома39

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой73

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?2

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай7

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам ФОТЫ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі2

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →