У суботу, 9 лістапада, Таварыства беларускай культуры ў Літве запрашае на Пяты фестываль беларускай фальклорнай песні.
У імпрэзе бяруць удзел: Вольга Барышнікава, Сяржук Доўгушаў, Паліна Курановіч, Юрка Цехановіч, «Тургелянка» (традыцыйныя беларускія песні Тургеляў і ваколіц), «Мальвы» (Каунас, украінскія песні), «Патрыда» (Вільня, грэцкі ансамбль), «АБРА» (Рыга, латышскія народныя мелодыі, дуда), «Язняле» (Езнас, Прэнскі р-н), «Жэмерва», Асочнікі (Польшча), «Лянок» (Віленская беларуская гімназія імя Ф. Скарыны), «Ойра» (Вільня, беларускія танцы, дуда), «Беларускі цуд», «Гоман», «Валошкі», «Світанак», «Пацеркі» (Вільня).
Уваход вольны.
Дата: 9 лістапада
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Нова-Віленскі культурны цэнтр, Gerovės g. 1, Вільня.
Каментары