Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 4 лістапада на адзначэнне Дзядоў. Адбывацца святкаванне будзе з 13:00 да 14:00.
«Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў — дзядоў. Людзі верылі, што ў гэты дзень памерлыя завітваюць у госці да сваіх родных і блізкіх. Трэба было падрыхтавацца да сустрэчы — прыбраць у хаце і накрыць стол. Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы — бліны, куццю, галушкі, канун. У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могілкі, на якіх пакідаюць пачастунак.
Далучайцеся і вы да старадаўніх традыцый святкавання «Дзядоў» разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту! Актыўных удзельнікаў чакаюць прызы!» — паведамляецца на сайце музея.
Вас чакае:
- Тэматычная лакацыя, прысвечаная містычным аспектам «Дзядоў»;
- Рэканструкцыя абраду «Асяніны»;
- Майстар-класы.
За дадатковую плату можна:
- — набыць сувеніры ад народных майстроў;
- — наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых — 10,50 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) — 5,50 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 5,50 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
У музеі таксама просяць паклапаціцца аб абутку і вопратцы, улічваючы ўмовы надвор’я. А таксама памятаць, што ў музеі адсутнічае банкамат. Таму для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе можна набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я
Як знайсці музей?
Музей знаходзіцца за чатыры кіламетры ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аграгарадка Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мінск — Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
Чытайце таксама:
Сёння Дзяды. Так выглядаюць сёння віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх
Каментары