Культура22

Сёння Дзяды. Так выглядаюць сёння віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх

На відэа вышэй — агульны від, калі глядзець з месца спачыну архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага. Справа — капліца Каліноўскага і паўстанцаў.

Каля помніка адраджэнцам, стваральнікам «Нашай Нівы» Івану і Антону Луцкевічам.

Каля помніка драматургу Францішку Аляхновічу.

На магіле Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага).

Крыж Лявона Вітан-Дубейкаўскага.

Дзядоў ушаноўвалі і каталікі, і праваслаўныя беларусы. Значыць, свята даўняе, дахрысціянскае.

Дамы і двары прыбіралі. Бо ж душы продкаў прыляцяць у госці. На могілках пакідалі свечкі.

Віленскія могілкі Росы на Дзяды

А за вячэрай чыталі малітвы і прыгаворвалі: «Святыя дзяды, ляціце сюды!»

Страў трэба няцотная колькасць: пяць, сем, пятнаццаць. Чамусьці няцотнасць сімвалізавала семантыку «таго» свету.

Дзверы адчынялі — каб душам не залятаць праз акно.

Кожны, пачынаючы ад старэйшага, зачэрпваў першую лыжку і перакладаў яе ў асобную міску — для дзядоў.

Найстарэйшы мусіў і першым уставаць з-за стала. Не дай бог каму іншаму: каб жа не памёр раней. У гэтым і сэнс прыказкі: «Не лезь папярод бацькі ў пекла!».

Свечкі пасля вячэры гасілі рытуальным бліном.

Рытуальнымі лічыліся і стравы з тых жывёл, якія ў племені лічыліся татэмнымі.

А яшчэ кнышы — гэта такія завіваныя булачкі з начынкай. 

Але не ежа галоўнае. Галоўнае — памяць.

Святыя дзяды, просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас,
Есці і піці, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата…

Мы памятаем вас, мы любім вас, вы працягваеце жыць у нас, а мы пасля будзем жыць у нашых дзецях і ўнуках.

Каментары2

  • Авин Ашан
    02.11.2023
    Без рекламы на лампаде ну никак, предлагаю более эффективный метода - стикеры на могильные камни!
  • Ёсік
    02.11.2023
    Як скруціла аддзел губізікаўцаў, якія ў Курапатах зьнішчаюць крыжы, пакідаюць абразлівыя надпісы. Як рукі чухаюцца, ськівіцы трышчаць, як уяўляюць сабе неабсяжны план дзеяньняў.

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам2

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →