Эканоміка

На пяць гадоў працягнулі санацыю гомельскага прадпрыемства, якое належыць Шакуціну

Урад дазволіў працягнуць тэрмін санацыі прадпрыемства «Салеа-Гомель» да 15 кастрычніка 2028 года. Пра гэта сведчыць пастанова, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: Яндэкс-Карты

«Салеа-Гомель» знаходзіцца ў санацыі з красавіка 2021 года. Ахоўны перыяд на прадпрыемстве павінен быў завяршыцца ў кастрычніку гэтага года.

«Салеа-Гомель» — гэта былы гомельскі завод «Гідрапрывад». Прадпрыемства выпускае кантрольна-рэгуляцыйную гідраапаратуру для трактароў і мабільнай тэхнікі, убудавальныя і модульныя агрэгаты для прамысловасці і сельскай гаспадаркі, гідрастатычныя трансмісіі для МТЗ, «Гомсельмаша», «Амкадора». Аналагаў гэтай прадукцыі ў Беларусі няма.

Раней тэрміны санацыі працягнулі для кіроўнай кампаніі холдынга «Салеа» — да 19 кастрычніка 2028-га.

Галоўны офіс «Салеа» знаходзіцца ў Дзяржынску. Раней там быў завод капітальнага рамонту дызельных рухавікоў — яго ў 2011 годзе выкупіў саўладальнік холдынга «Амкадор», набліжаны да Лукашэнкі бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. У 2013 годзе ён зарэгістраваў ТАА «Салеа».

У сакавіку 2014 года на прадпрыемстве пабываў Аляксандр Лукашэнка. Па выніках візіту было прынята рашэнне аб стварэнні гідраўлічнага холдынга «Салеа». У красавіку 2014 года ТАА «Салеа» перайменавана ў ТАА «Салеа» — кіроўная кампанія холдынга».

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →