У Тэатры беларускай драматургіі зніклі з афішы спектаклі ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева
З афішы аднаго з найлепшых беларускіх тэатраў знікла пастаноўка «Сірожа» па п’есе Юліі Чарняўскай і адзін з найпапулярнейшых і найвядомейшых спектакляў РТБД — «Кар’ера доктара Рауса» па творы Віктара Марціновіча.
Як заўважае reform.by, з рэпертуару выбываюць пастаноўкі былога мастацкага кіраўніка ўстановы — Аляксандра Гарцуева, які сёння працуе разам з незалежнай тэатральнай групай «Купалаўцы» на розных пляцоўках у Польшчы. Гарцуева звольнілі з пасады яшчэ ў 2021 годзе за актыўную грамадзянскую пазіцыю, але «чыстка» яго рэжысёрскіх працаў адбылася паступова.
«Кар’ера доктара Рауса» і «Сірожа» яшчэ паказваліся ў РТБД у мінулым сезоне тэатра. На «Сірожу» можна было патрапіць, прынамсі, яшчэ ўлетку.
Чарговая «праполка» спектакляў «недабранадзейных аўтараў» у РТБД — сведчанне далейшай працы ідэалагічнага апарата: «чорныя спісы» папаўняюцца і шчыльна адсочваюцца.
Каментары