Свет33

ХАМАС вызваліў дзвюх закладніц. Яны выглядаюць вельмі змучанымі

У закладніках у ХАМАС застаецца яшчэ 201 чалавек, лёс гэтых людзей невядомы.

Наталі і Джудзіт Раанан. Фота: Govt of Israel

ХАМАС вызваліў Джудзіт Раанан і яе 17-гадовую дачку Наталі — амерыканак, захопленых 7 кастрычніка пры нападзе на кібуц Нахаль-Оз, піша Бі-бі-сі.

Джудзіт і Наталі прыляцелі ў Ізраіль са Злучаных Штатаў, каб адсвяткаваць 85-годдзе Тамар Раанан, маці Джудзіт, а таксама заканчэнне Наталі сярэдняй школы.

Маці з дачкой планавалі паляцець дадому ў ЗША раней, але памянялі рэйс, каб застацца ў Ізраілі даўжэй.

Пасярэднікамі ў іх вызваленні выступілі Катар і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.

Тамар Раанан і яе партнёр Ехіэль выжылі, схаваўшыся ў сваім бяспечным пакоі дома ў Нахаль-Оз, дзе былі выратаваныя салдатамі ЦАХАЛ.

Яшчэ восем іх сямейнікаў у кібуцы Беэры лічацца зніклымі, забітыя двое сямейнікаў і сацыяльны работнік, які даглядаў аднаго з іх. Пяцёра, як мяркуецца, знаходзяцца ў закладніках.

Пасля двух цяжкіх тыдняў, поўных жаху і нявызначанасці, вызваленне Джудзіт і Наталі Раанан стала момантам палёгкі і радасці.

На фатаграфіі, апублікаванай пасля таго, як жанчыны аказаліся ў бяспечным месцы, яны выглядаюць вельмі змучанымі.

Як іх удалося вызваліць? Улады Катара заявілі, што гэта адбылося пасля «многіх дзён бесперапыннай камунікацыі».

Міністэрства замежных спраў заявіла, што спадзяецца, што дыялог прывядзе да вызвалення і іншых закладнікаў.

Джо Байдэн, які не хаваў радасці, падзякаваў Катару і Ізраілю за «іх партнёрства ў гэтай працы».

Марк Рэгеў, старшы дарадца прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, прызнаў, што дыпламатыя адыграла сваю ролю, але дадаў, што да вызвалення закладнікаў таксама прывяла ваенная моц Ізраіля.

Зараз ёсць надзея, што неўзабаве будуць вызваленыя і іншыя закладнікі, асабліва пажылыя людзі і дзеці.

У закладніках у ХАМАС застаецца яшчэ 201 чалавек, лёс гэтых людзей невядомы.

Каментары3

  • Алі
    21.10.2023
    Гэта ізраільцянкі з амерыканскімі пашпартамі. Не Джудзіт, а Юдзіт.
  • беларуска
    21.10.2023
    Алі , людзі самі вырашаюць, як іх імёны будуць чытацца
  • 23год 21 века
    21.10.2023
    У закладніках у ХАМАС застаецца яшчэ 201 чалавек, лёс гэтых людзей невядомы.
     И как сосуществовать с таким "соседом"...

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →