Эканоміка1212

Расія займае трэцяе месца ў свеце па расслаенні паміж багатымі і беднымі — UBS Global Wealth Report

Горшая сітуацыя — толькі ў ЗША і Паўднёвай Афрыцы. А вось у якіх краінах расслаенне найменшае.

russian billionaires расійскія міліярдэры российские миллиардеры
Расійскія мільярдэры Алішэр Усманаў (справа) і Генадзь Цімчанка (злева) перад штогадовай сустрэчай Уладзіміра Пуціна з вядучымі бізнэсменамі ў Вялікім Крамлёўскім палацы ў Маскве, 25 снежня 2019 года. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Найбуйнейшы швейцарскі банк UBS праводзіць штогадовае даследаванне аб размеркаванні багацця па свеце. Чатырнаццатае выданне «Глабальная справаздача аб дабрабыце» ахоплівае ацэнкі багацця 5,4 мільярда дарослых ва ўсім свеце і ва ўсім спектры багацця.

Багатыя пабяднелі, а бедныя пабагацелі

У справаздачы адзначана, што глабальнае багацце ў 2022 годзе ўпершыню пасля сусветнага фінансавага крызісу 2008 года зменшылася.

Фіскальная і грашова-крэдытная палітыка, распачатая ў адказ на пандэмію COVID-19, у спалучэнні з вайной паміж Расіяй і Украінай ды іншымі фактарамі прывяла да росту глабальнай інфляцыі. Яна паўплывала як на сусветны валавы ўнутраны прадукт (ВУП), так і на глабальнае багацце.

Фактычна, у 2022 годзе інфляцыя 6,0% знізіла рост дабрабыту, ператварыўшы намінальны прырост дабрабыту на 3,4% у рэальную страту багацця на 2,6%.

На рэгіянальным узроўні за 2022 год найбольш пабяднелі Паўночная Амерыка і Еўропа. У той час як Лацінская Амерыка стала выключэннем: там людзі пабагацелі.

Спіс страт у разрэзе краін у 2022 годзе ўзначалілі ЗША. За імі ідуць Японія, Кітай, Канада і Аўстралія. Найбольшы рост дабрабыту на іншым канцы быў зафіксаваны ў Расіі, Мексіцы, Індыі і Бразіліі.

Нягледзячы на негатыўныя тэндэнцыі, у 2022 годзе 1,1% дарослага насельніцтва планеты (59,4 млн чалавек) былі даляравымі мільянерамі. 12% насельніцтва (642 млн чалавек) мелі капітал ад 100 тысяч да 1 млн даляраў. 34,4% насельніцтва (1,844 млрд чалавек) — ад 10 тыс. да 100 тыс. даляраў. Найбольшая частка насельніцтва — 52,5% мае маёмасці і грошай менш як на 10 тыс. даляраў.

Па прагнозе UBS, у найбліжэйшыя 5 гадоў агульнае сусветнае багацце вырасце на 38%, колькасць даляравых мільянераў дасягне 86 млн чалавек, а колькасць ультразаможных людзей з актывамі ад 50 мільёнаў даляраў складзе 372 тысячы чалавек.

Два паказчыкі

У справаздачы прэзентаваныя паказчыкі сярэдняга даходу на душу насельніцтва і медыяннага даходу. У іх разліку ёсць вялікая розніца. Медыянны паказчык разлічваецца як сярэдняе значэнне без уліку найбагацейшых і самых бедных. Сярэдняе арыфметычнае ўлічвае ўсіх.

Многія эксперты лічаць, што паказчык медыяннага багацця дае найбольш дакладную карціну, бо вызначае сярэдні пункт набору даных, пры якой палова даных ляжыць вышэй за гэты лік, а палова — ніжэй. Такім чынам, ён менш схільны да ўплыву экстрэмальных значэнняў і добра адлюстроўвае «сярэдні ўзровень».

З іншага боку, сярэднеарыфметычны паказчык дае сапраўднае сярэдняе значэнне, хоць яно можа скажацца экстрэмумамі, такімі, як вельмі высокія паказчыкі багацця мільярдэраў.

Пры гэтым пад багаццем у даследаванні разумеецца фінансавы капітал і нерухомасць без уліку крэдытаў.

Топ-10 краін па сярэднім багацці на дарослага

Средний уровень благосостояния взрослого человека в 2022 году. Топ-10 стран Сярэдняе багацце на дарослага ў 2022 г. Топ-10 краін Average wealth per adult in 2022. Top 10. Coutries
Топ-10 краін па сярэднім паказчыку багацця на дарослага. Фота: www.visualcapitalist.com

Адпаведна справаздачы UBS Global Wealth Report, у 2022 годзе глабальнае сярэдняе багацце на дарослага складала 84 718 даляраў.

Па гэтым паказчыку першае месца займае Швейцарыя з 685 226 далярамі на чалавека. У гэтай краіне больш за 15% насельніцтва — мільянеры, гэта трэці па вышыні паказчык у свеце.

Як і Швейцарыя, пяць з дзесяці краін з самым высокім сярэднім багаццем знаходзяцца ў Заходняй Еўропе, у тым ліку Данія, Нарвегія, Нідэрланды і Бельгія.

ЗША займаюць другое месца з сярэднім багаццем на дарослага ў памеры 551 347 даляраў. У цэлым яны зʼяўляюцца радзімай 38% мільянераў, апярэджваючы другую па велічыні краіну — Кітай — больш чым у тры разы.

На сёмым месцы размешчаны Сінгапур, які мае самае высокае сярэдняе багацце на дарослага ў Азіі.

Але калі глядзець на паказчыкі медыяннага багацця, то лідары мяняюцца.

Топ-10 краін па медыянным багацці на дарослага

Топ-10 стран по среднему богатству на душу населения Топ-10 краін па медыянаму багаццю на душу насельніцтва Median wealth per adult Top 10 Coutries
Топ-10 краін па медыянным багацці на дарослага. Фота: www.visualcapitalist.com

Тут на першым месцы апынаецца Бельгія. У справаздачы адзначана, што высокі ўзровень валодання жыллём і завышаныя цэны на нерухомасць прывялі да таго, што багацце хатніх гаспадарак у гэтай краіне вырасла больш, чым у іншых еўрапейскіх краінах.

ЗША з медыянным багаццем на дарослага 107 739 даляраў займаюць толькі 12-е месца.

Як адзначана ў справаздачы, у цэлым медыяннае багацце расло хутчэй за ўсё ў Кітаі, там яно з 2000 года вырасла ў 8 разоў і дасягнула 27 273 даляраў.

У ЗША разрыў паміж багатымі і беднымі самы высокі

Няроўнасць даходаў у ЗША — самая высокая. У гэтай краіне разрыў паміж сярэднім і медыянным багаццем складае 5,11 разоў.

За ЗША самы вялікі разрыў паказалі Паўднёвая Афрыка (4,65), Расія (4,6) і Індыя (4,39). Што да Швейцарыі, то ў яе гэты паказчык складае 4,09.

Медыяннае багацце жыхароў Расіі на канец 2022 года складае 8 595 даляраў, што амаль адпавядае сусветнаму медыяннаму паказчыку 8654 даляры. То-бок Расія — краіна сярэдняй заможнасці.

Для параўнання: медыяннае багацце жыхара Паўднёвай Афрыкі складае 5141 даляр, жыхара Індыі — 3755 даляраў. 

Пры гэтым сярэдняе арыфметычнае багацце жыхара Расіі складае 39 514 даляраў, Паўднёвай Афрыкі — 23 956, Індыі — 16 500.

Па даных UBS Global Wealth Report, у Расіі каля 400 тысяч чалавек маюць капітал ад 1 млн даляраў, з іх каля 50 тысяч чалавек — ад 5 млн даляраў. Па прагнозе UBS, у 2027 годзе ў Расіі будзе ўжо 570 тысяч даляравых мільянераў.

Дзе розніца паміж багатымі і беднымі самая нязначная?

На іншым канцы спектра знаходзілася Бельгія, дзе медыяннае багацце на дарослага было бліжэйшае за ўсё да сярэдніх узроўняў багацця. У гэтай краіне медыяннае багацце на чалавека складала 249 937 даляраў, а сярэдняе — 352 814 даляраў. Індэкс няроўнасці склаў 1,41.

Іншыя краіны з невялікімі разрывамі паміж медыянным і сярэднім багаццем на чалавека — гэта Грэцыя, Вялікабрытанія і Аўстралія.

Звестак пра Беларусь у рэйтынгу няма. 

Чытайце яшчэ:

Беларусь увайшла ў топ-5 еўрапейскіх краін з самымі нізкімі цэнамі на кураціну

У Еўропе склалі рэйтынг краін, якія найлепш пасуюць для дыстанцыйнай працы

У тройку найменш стрэсавых аэрапортаў свету ўвайшоў адзін добра знаёмы беларусам

ААН апублікавала новы рэйтынг шчасця краін

Каментары12

  • Вукэлан
    20.10.2023
    Зато на Украине сяредни клас 80 адсоткау. И сярэдняя 7 тыс еура чыстыми.
  • tt
    20.10.2023
    а кто сказал, что чем больше разница между средним и медианным - тем хуже?
    плохо, когда трудно вырваться из нищеты, а не когда есть миллиардеры
    задача хорошего госудаства - максимально упростить человеку, прилагающему усилия, достигнуть достойного уровня жизни

    как раньше говорили: коммунисты не хотели, чтоб были богатые, а стоило бы бороться чтобы было меньше бедных
  • Perpetuum mobilization
    20.10.2023
    Гробовые & белые лады & рособоронзаказ подняли расеюшку с колен. Весёлые вдовушки и безутешно колесящие на новых тачках биологические родители утилизированных орков благодарят Владимира Васильевича за наступление обещанного благополучия.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»30

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»30

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →