Беларусь увайшла ў топ-5 еўрапейскіх краін з самымі нізкімі цэнамі на кураціну
Аналітыкі Picodi.com падлічылі, колькі каштуе кілаграм курынай грудкі ў розных дзяржавах Еўропы. Беларусь, паводле даследавання, апынулася ў пяцёрцы краін з самымі нізкімі коштамі на курынае мяса, піша Myfin.by.
Кошт курынага мяса
У рэйтынг трапілі 45 дзяржаў, у тым ліку тыя, якія часткова знаходзяцца ў Еўропе. Даследаванне паказала, што ў сярэднім у рэгіёне 1 кг курынага філе каштуе 8,59 даляра. Танней за ўсё гэта мяса каштуе ў Турцыі (3,64 даляра), Расіі (3,68 даляра) і Украіне (3,95 даляра). Азербайджан заняў 4-е месца (4,34 даляра), а Беларусь замыкае топ-5 (4,39 даляра).
Цана 1 кг курынай грудкі ў Польшчы склала 6,08 даляра, у Латвіі — 7,19 даляра, у Літве — 7,44 даляра.
Самыя высокія цэны адзначаныя ў Швейцарыі (27,62 даляра), Ісландыі (17,98 даляра) і Нарвегіі (13,31 даляра).
Колькі кураціны можна купіць на сярэдні заробак
Аналітыкі Picodi.com таксама падлічылі, колькі кілаграмаў курынага мяса можна купіць на сярэднестатыстычны заробак у кожнай з краін.
Найлепшыя ў Еўропе суадносіны цэнаў з заробкамі былі адзначаныя ў Люксембургу — у гэтай краіне на сярэдні заробак можна купіць 395 кг курыцы. Далей ідуць Вялікабрытанія (394,9 кг) і Нідэрланды (369 кг).
На сярэдні заробак у Беларусі можна купіць 125 кг курыцы. Для параўнання: у Польшчы паказчык складае 211 кг, у Літве — 167 кг, у Расіі — 155 кг, у Латвіі — 149 кг, ва Украіне — 106 кг.
Найменшую колькасць курынага мяса могуць дазволіць сабе жыхары Албаніі (76 кг), Паўночнай Македоніі (74 кг) і Грузіі (72 кг).
Ці каштавалі мяса саранчы? А яно ўжо прадаецца ў Польшчы. Знайшлі беларуса — фаната такой ежы
У Беларусі распрацавалі кілбасу для школьнікаў з павышаным індэксам масы цела
«Здаецца, гэта адпудзіць пакупнікоў». У Беларусі з'явілася чорная-чорная каўбаса з самурайскай назвай
Расіяне будуць абмяркоўваць з беларусамі забарону паставак кураціны. Кажуць, што іх не папярэдзілі
«У першую чаргу на рашэнне паўплываў наплыў гасцей». Мінсельгасхарч арыгінальна патлумачыў абмежаванні на экспарт кураціны
Каментары