Здароўе88

Аўстралія першай легалізавала медыцынскае выкарыстанне экстазі і галюцынагенных грыбоў

У Аўстраліі псіхіятры зараз могуць прызначаць МДМА тым, хто пакутуе ад посттраўматычнага стрэсавага расстройства, а прэпарат з галюцынагенных грыбоў — пры асобных відах дэпрэсіі. Некаторыя навукоўцы лічаць гэтае рашэнне заўчасным.

Psilocybe cubensis mushrooms, known for their hallucinogenic effects; Грибы Psilocybe cubensis, известные своими галлюциногенными эффектами; грыбы Psilocybe cubensis, вядомыя сваімі галюцынагеннымі эфектамі
Грыбы Psilocybe cubensis вядомыя сваімі галюцынагеннымі эфектамі. Фота: Wikimedia Commons

Як піша Le Monde, Аўстралія стала адной з першых краін у свеце, якая дазволіла выкарыстанне экстазі і галюцынагенных грыбоў для медыцынскіх мэт. Псіхіятры тут з 1 ліпеня могуць прызначаць МДМА для лячэння посттраўматычнага стрэсавага расстройства, а псілацыбін з галюцынагенных грыбоў — пры дэпрэсіі, якая не паддаецца іншым спосабам лячэння.

Такое рашэнне было прынята ў лютым гэтага года Нацыянальнай радай Аўстраліі па алкаголі і наркотыках.

МДМА, таксама вядомы як экстазі для вечарынак, уяўляе сабой сінтэтычны наркотык, які дзейнічае як галюцынаген. Такім жа дзеяннем з-за актыўнага злучэння псілацыбіну валодае каля 200 відаў грыбоў.

Хоць Аўстралія — першая краіна ў свеце, якая рэгулюе выкарыстанне наркотыкаў у якасці лекаў, клінічныя выпрабаванні таксама праводзяцца ў ЗША, Канадзе і Ізраілі.

Аўстралія перакласіфікавала гэтыя рэчывы пасля выпрабаванняў, праведзеных Аўстралійскім упраўленнем па тэрапеўтычных таварах, якое ацаніла іх як «адносна бяспечныя» пры выкарыстанні ў «асяроддзі, кантраляваным з медыцынскага пункту гледжання».

Прыхільнікі рашэння спадзяюцца, што гэтыя рэчывы могуць прывесці да вырашальных поспехаў у лячэнні некаторых псіхічных расстройстваў.

Майк Маскер (Mike Musker), даследчык у галіне псіхічнага здароўя і прадухілення самагубстваў ва Універсітэце Паўднёвай Аўстраліі, у інтэрвʼю выданню адзначыў, што МДМА дае пацыентам «пачуццё сувязі», якое дазваляе ім аблегчыць кантакт з тэрапеўтам і абмеркаваць свой траўматычны досвед.

Маскер лічыць, што «псіхадухоўны эфект» псілацыбіну, «якога вы не атрымліваеце з дапамогай традыцыйных медыкаментаў, можа змяніць ваша ўспрыманне сябе і, калі пашанцуе, можа даць вам жаданне жыць».

Спецыяліст сумняваецца, што гэтыя прэпараты будуць «шырока выкарыстоўвацца» пацыентамі да 2024 года. Само ж лячэнне не будзе выглядаць як просты прыём таблеткі. Экстазі, напрыклад, напэўна, запатрабуе трох прыёмаў цягам пяці-васьмі тыдняў.

Прычым кожны сеанс будзе доўжыцца каля васьмі гадзін пры непасрэднай прысутнасці псіхатэрапеўта. Акрамя таго, з-за дарагоўлі (каля 1000 аўстралійскіх долараў, або 609 еўра) такія сеансы не будуць даступныя кожнаму.

Аднак, як адзначае Le Monde, гэты дазвол не быў аднадушна падтрыманы ў навуковай супольнасці. Некаторыя даследчыкі лічаць яго заўчасным.

Так, кагнітыўны нейрапсіхолаг прафесар Суінбернскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Мельбурне Сьюзен Росел (Susan Rossell) адзначыла, што хоць гэтыя метады лячэння «маюць патэнцыял», Аўстралія «прасоўваецца наперад на пяць гадоў раней, чым яна павінна гэта зрабіць».

Прафесар заўважае, што «для любога іншага тыпу захворвання, як сардэчна-сасудзістыя захворванні або рак, немагчыма вывесці лекі на рынак гэтак жа хутка, як зроблена ў гэтым выпадку».

Лекі не прайшлі ўсе неабходныя клінічныя выпрабаванні, у прыватнасці, няма параўнання іх эфектыўнасці з тэрапіяй, якая цяпер прымяняецца, ці з плацэба.

Аўстралійскае ўпраўленне па тэрапеўтычных таварах, у сваю чаргу, адзначае, што рашэнне «прымае да ўвагі той факт, што доказы выкарыстання гэтых рэчываў для лячэння псіхічных захворванняў яшчэ не ўстаноўленыя».

У той жа час «перавагі для некаторых пацыентаў пераважваюць рызыку, і цяпер бракуе варыянтаў для пацыентаў, якія пакутуюць ад пэўных псіхічных захворванняў, што з цяжкасцю паддаюцца вылечванню».

Чытайце яшчэ: 

ЛСД, псілацыбін і экстазі ў аптэках: як навукоўцы даследуюць псіхадэлікі, каб стварыць новыя лекі

У Калумбіі маюць легалізаваць экстазі

Каментары8

  • Сяржук
    02.07.2023
    Хоць нехта рухаецца ў гэтым кірунку
  • Лошадзь аддзелалась лёхкім іспугам
    02.07.2023
    "МДМА, таксама вядомы як экстазі для вечарынак, уяўляе сабой сінтэтычны наркотык, які дзейнічае як галюцынаген"

    Вы, НН, лепей не пішыце і не перакладайце пра тое, аб чым маеце слабае ўяўленне. Пачытайце пра вызначэнне слова "наркотык" хаця б, каб не пісаць такой лухты.
    Часам здаецца, што ваш рэдактар толькі што скончыў 10 клас сярэдняй школы. Некаторыя фармулёўкі быццам для разумова непаўнавартасных напісаны:)

    Ну і рэдактура каментаў - гэта асобная песня. Каменты лукашысцкіх недатроляў прапускаюць, а некаторыя каменты адэкватных людзей выпраўляюць ці баняць па нейкіх бязглуздых прычынах.
  • ..
    02.07.2023
    ну чаму ж... НН некалькі год таму пісала, што пасадзілі ні многа, ні мала, а заўадзяленнем Навінак за вырошчванне галюцынагенных грыбоў

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні4

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ1

У Варшаве хлопец пагражаў нажом беларусу і ўкраінцы. Яму не спадабалася мова, на якой яны размаўлялі10

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні4

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Галоўнае
Усе навіны →